24 красавiка 2024, Серада, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпідэмію ВРІ могуць абвясціць на наступным тыдні

12
Эпідэмію ВРІ могуць абвясціць на наступным тыдні

Эпідэмія вострых рэспіраторных інфекцый у Беларусі можа быць аб'яўлена ўжо на наступным тыдні.

Пра гэта БелаПАН паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

З ейных слоў, цяпер захворванне ВРІ ў Беларусі выйшла на перадэпідэмічны ўзровень. За мінулы тыдзень у большасці рэгіёнаў адбыўся прыкладна раўнамерны рост колькасці хворых. Толькі ў Гомельскай вобласці ўзровень захворванняў ніжэйшы ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі.

Як адзначыла Карабан, сярод захварэлых дзеці складаюць 57,8%. Як і раней, у структуры хвароб пераважаюць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы, вірусы грыпу А цыркулююць толькі спарадычна. Таму, на думку спецыяліста, калі эпідэмія будзе абвешчаная, то спачатку гэта будзе эпідэмія негрыпозных рэспіраторных вірусаў, а не грыпу. У гэтым годзе эпідэмія чакаецца сярэдняй інтэнсіўнасці.

Спецыяліст падкрэсліла, што эпідэміялагічная сітуацыя захворванняў на ВРІ знаходзіцца на сталым кантролі Міністэрства аховы здароўя. Разам з тым, паводле яе слоў, шмат залежыць ад стаўлення кожнага чалавека да ўласнага здароўя і людзей навокал. Важна апранацца адпаведна надвор'ю і правільна разнастайна харчавацца, захварэлым людзям варта заставацца дома.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, частата зваротаў па медыцынскую дапамогу ў сувязі з грыпавымі захворваннямі і / або ВРІ расце ў большасці краін еўрапейскага рэгіёну, уключаючы Усходнюю Еўропу. Пры гэтым яна пачала зніжацца ў паўночнай частцы. У еўрапейскім рэгіёне цыркулюець вірус грыпу A (H1N1), які выклікаў пандэмію ў 2009 годзе, A (H3N2) і B. Пры гэтым у агульнай структуры вірусаў грыпу расце дзель віруса A (H1N1).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках