19 красавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ будзе супрацоўнічаць з беларускай міліцыяй?

20
ЕЗ будзе супрацоўнічаць з беларускай міліцыяй?

(абноўлена) Еўрапейскі Звяз будзе супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі краін «Усходняга партнёрства».

«Праграма паліцэйскага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць сумеснай працы паліцэйскіх структур па пытаннях, звязаных з трансгранічнай злачыннасцю паміж ЕЗ і краінамі Усходняга партнёрства, а таксама сярод саміх краін партнёрства», - паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніцтва ЕЗ у Менску.

«Давер праваахоўным органам з'яўляецца адной з галоўных умоў стварэння ўстойлівай дэмакратыі. І мы верым, што супрацоўніцтва паліцэйскіх службаў можа значна палепшыць стан законнасці і правапарадку ў краінах, якія з'яўляюцца нашымі ўсходнімі суседзямі», - заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, выказванні якога прыводзяцца ў прэс-рэлізе прадстаўніцтва ЕЗ.

Як адзначыў Ш.Фюле, «рэформа праваахоўнай сістэмы, уключаючы паліцэйскую рэформу, з'яўляецца адным з асноўных крытэрыяў, па якім ЕЗ будзе ацэньваць прагрэс і адаптаваць сваю падтрымку, якая вылучаецца нашым усходнім партнёрам».

У прадстаўніцтве ЕЗ праінфармавалі, што праграма супрацоўніцтва паміж паліцэйскімі сіламі ЕЗ і краін Усходняга партнёрства прадугледжвае спецыялізаванае навучанне і абмен перадавым вопытам, з мэтай «павышэння ўзроўню ведаў і ўменняў паліцыі ўсходніх суседзяў як у сферы паліцэйскага кіравання, так і ў сферы барацьбы з трансгранічнай злачыннасцю».

Нагадаем, у мінулым годзе разгарэўся скандал з нагоды супрацоўніцтва паліцыі Германіі з беларускімі сілавікамі. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку шэф нямецкай паліцыі Маціяс Зеегер. Сярод іншага яму ставіліся ў віну кантакты з беларускім урадам.

Па інфармацыі выдання Der Tagesspiegel, у лістападзе 2010 года беларускім сілавікам было дазволена назіраць за дзеяннямі нямецкіх паліцэйскіх падчас разгону дэманстрантаў. Тады ўжываліся вадамёты, слезацечны газ і гумовыя дубінкі. У цэлым з нямецкай дапамогай падрыхтоўку ў Германіі і на радзіме прайшло ў агульнай колькасці 500 супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў. Нямецкія СМІ адзначаюць, што федэральная паліцыя і крымінальная служба з 2008 года навучалі беларускіх калег, у тым ліку памежнікаў. Пры гэтым МУС Германіі дзейнічала па ўзгадненні з МЗС. Супрацоўніцтва пачалося пасля таго, як Менск «даў сігнал гатоўнасці да прававых рэформ», і мела на мэце «садзейнічаць дэмакратычнай і прававой свядомасці».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках