24 красавiка 2024, Серада, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя інавацыйныя гаджэты 2012 года

14
Самыя інавацыйныя гаджэты 2012 года

Мінулы год быў «ураджайным» для аматараў высокіх тэхналогій.

Амерыканскі інтэрнэт-партал Businessinsider.com склаў спіс самых інавацыйных гаджэтаў 2012 г., у які, акрамя знакамітай прадукцыі кампаній-канкурэнтаў Apple і Samsung, увайшлі іншыя, не менш цікавыя навінкі, піша РБК.

Так, адной з топ-навінак 2012 г. стала лічбавая камера Lytro, у аснове тэхналогіі якой ляжыць ідэя светлавога поля. Сэнсар камеры перадае не толькі інфармацыю аб колеры і святле малюнка, але і інфармацыю аб накіраванні святла ў кожнай кропцы здымка. На практыцы гэтая асаблівасць выяўляецца ў магчымасці змяняць фокус выявы пасля таго, як здымак ўжо зроблены.

лічбавая камера Lytro

«Разумны гадзіннік» Pebble - яшчэ адна высокатэхналагічная навінка 2012 г., асаблівасцю якой, акрамя ўсяго іншага, з'яўляецца тое, што яна стала рэкардсменам па зборы сродкаў на сайце краўдфандзінга Kickstarter. Стваральнікі гадзіннікаў прыцягнулі 10 млн дал. для рэалізацыі праекта, такім чынам узяўшы свет тэхналогій штурмам. Гадзіннік Pebble абсталяваны экранам e-ink («электронная папера»), за кошт якога прылада здольная «трымаць» зарад батарэі на працягу тыдня. Гадзіннік сінхранізуецца з гаджэтамі на аперацыйных сістэмах (АС) iOS і Android, за кошт чаго на іх экране можа адлюстроўвацца ўваходны званок на мабільны, музыка, якае грае ў плэеры, колькасць пройдзеных кіламетраў або крокаў і інш.

«Разумны гадзіннік» Pebble

Таксама выданне адзначае найноўшы настольны 3D-прынтэр MakerBot Replicator 2, які дазваляе ствараць трохмерныя аб'екты з драбнюткімі дэталямі; абсталяваную планшэтным кантролерам гульнявую кансоль новага пакалення Wii U ад японскай Nintendo, якая абыйшла па папулярнасці Xbox 360 ад Microsoft, а таксама партатыўную акустычную сістэму Bang and Olufsen Beolit 12, якая па бесправадной сувязі прайгравае кампазіцыі са стацыянарных кампутараў і мабільных прылад.

3D-прынтэр MakerBot Replicator 2

Wii U

акустычная сістэма Bang and Olufsen Beolit 12

Стварэнне паўднёвакарэйскай кампаніі Samsung - смартфон Galaxy S III названы лепшай прыладай на АС Android, а навінка ад тайваньскай HTC - HTC 8х стала лідэрам сярод смартфонаў на АС Windows 8. iPhone пятага пакалення вытворчасці Apple прызнаны самым чаканым гаджэтам года, а планшэт iPad mini, хоць і не выклікаў спачатку падобнага ажыятажу, таксама змог закахаць у сябе прыхільнікаў «яблычнай» маркі, якія назвалі навінку «сапраўдным iPad'ам».

смартфон Samsung Galaxy S III

смартфон HTC 8х

iPhone 5

планшэт iPad mini

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках