29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ВНУ падымаюць кошты

31
Менскія ВНУ падымаюць кошты

Менскі ВНУ падняў кошт навучання, нягледзячы на патрабаванне Лукашэнкі «прытармазіць».

У 20-х чыслах снежня, сустракаючыся са студэнтамі БДУІР, Лукашэнка даручыў разабрацца з высокім коштам платы за навучанне. Ён «выказаў заклапочанасць» коштамі на вучобу, якія ў краіне з'яўляюцца досыць высокімі. Цікава, што літаральна праз некалькі дзён адзін са сталічных ВНУ - Менскі інстытут кіравання - кошт навучання для сваіх студэнтаў павялічыў.

«Не так даўно была навіна пра тое, што Лукашэнка паабяцаў, што кошт навучання ў Беларусі не будзе падымацца, а, хутчэй, нават зніжацца!» - напісалі ў рэдакцыю onliner.by навучэнцы МІК. - І што ў выніку? Праходзіць менш за тыдзень, а на сайце інстытута з'яўляецца інфармацыя аб істотных зменах у суме. Напрыклад, сума другога ўзносу для першакурснікаў завочнага навучання паднялася з 1 950 000 да 2 550 000 рублёў».

Кошт навучання змяняецца і для іншых студэнтаў. Змены ініцыяваныя загадам рэктара ад 26.12.2012 №347. Журналісты патэлефанавалі ў інстытут і паспрабавалі даведацца, з чым звязаныя карэкціроўкі.

- Бо літаральна на днях кіраўніцтва краіны казала пра змяншэнне платы для студэнтаў першых курсаў, чаму...

Прарэктар па эканоміцы і фінансах Данііл Адамовіч даслухваць пытанне не стаў, параіў студэнтам звяртацца асабіста ў рэктарат і кінуў трубку.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках