25 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адкрыў Цэнтр барацьбы з кібэрзлачыннасцю

6
ЕЗ адкрыў Цэнтр барацьбы з кібэрзлачыннасцю

У Еўразвязе з новага года пачаў працу Цэнтр барацьбы з кібэрзлачыннасцю (European CyberCrime Centre (ECC).

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Україна» ў чацвер у Еўраполе (Europol), ECC стаў каардынацыйным цэнтрам ЕЗ у барацьбе з кібэрзлачыннасцю. Краіны-чальцы ЕЗ і еўрапейскія інстытуцыі маюць намер падтрымліваць ECC для стварэння аператыўных і аналітычных магчымасцяў расследавання кібэрзлачынстваў і для супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі.

Мандат дзейнасці Цэнтра ўключае барацьбу з наступнымі тыпамі кібэрзлачыннасці: злачынствы, учыненыя арганізаванымі групамі для атрымання злачынных даходаў, у прыватнасці, online-махлярства; злачынствы, якія прычынілі значную шкоду ахвяры, у прыватнасці, сэксуальная эксплуатацыя дзяцей; злачынствы, якія прычынілі шкоду крытычна важным інфраструктурным ды інфармацыйным сістэмам у ЕЗ.

Афіцыйна ECC расчаўся з працай з 1 студзеня гэтага года.

Цырымонія адкрыцця адбудзецца 11 студзеня ў штаб-кватэры Еўрапола ў Гаазе (Нідэрланды).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках