18 красавiка 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея дазволіла шыць форму з беларускай тканіны

12
Расея дазволіла шыць форму з беларускай тканіны

Форменнае адзенне для федэральных мінінстэрстваў Расеі цяпер можа вырабляцца з камвольных тканін беларускага паходжання.

Згодна з пастановай урада РФ ад 24 снежня 2012 года № 1389 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Урада Расейскай Федэрацыі ад 30 сакавіка 2012 г. №269", да 31 снежня 2014 года ўстанаўліваюцца дадатковыя патрабаванні да ўдзельнікаў размяшчэння некаторых дзяржзамоў. Гаворка ідзе, па-першае, аб пастаўцы рэчавай маёмасці для федэральных міністэрстваў, у якіх прадугледжанае форменнае адзенне. Па-другое, аб абаронным заказе на пастаўкі тавараў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Раней прадугледжвалася толькі дадатковае патрабаванне ў дачыненні да форменнага адзення. Яго трэба было вырабляць з камвольных тканін толькі расейскага паходжання, якія адпавядаюць пералічаным у пастанове кодах класіфікатара. Але Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі скасавала гэтыя выключэнні з нацыянальнага рэжыму ў дачыненні да беларускай прадукцыі.

Намеснік старшыні ўрада РФ Дзмітрый Рагозін учора ў сваім блогу так пракаментаваў прыняцце дакумента:

Увазе нашых беларускіх сяброў: Урадам РФ 24 снежня 2012 выдадзена пастанова №1389 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Урада РФ ад 30 сакавіка 2012 года №269 ", якая ўсталёўвае, што ў Расеі пры размяшчэнні замовы для дзяржаўных патрэб, у тым ліку ў рамках дзяржабаронзамовы, да тавараў, матэрыялаў і камплектуючых, краінай паходжання якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, прымяняецца рэжым, аналагічны рэжыму, устаноўленаму для тавараў, матэрыялаў і камплектуючых расейскай вытворчасці."

Заяву Рагозіна шырока растыражавалі расейскія СМІ, аднак у самой пастанове ўрада РФ гаворка ідзе толькі пра абмежаванні, накладзеныя на вытворцаў тканін, якія прадугледжваюць выкарыстанне матэрыялаў і камплектуючых, краінай паходжання якіх з'яўляецца Расейская Федэрацыя або Рэспубліка Беларусь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках