23 красавiка 2024, aўторак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двух беларусаў судзяць за подкуп бранскага памежніка

9
Двух беларусаў судзяць за подкуп бранскага памежніка

На лаве падсудных апынуліся два грамадзяніны Беларусі, якія прапанавалі супрацоўніку памежнай управы Бранскай вобласці хабар у 3500 даляраў

31 траўня 2012 года вартавыя мяжы спынілі незаконны ўвоз у Расею адзення і абутку. Яны канфіскавалі грузавы аўтамабіль разам з таварам, паведамляе сайт briansk.ru.

Неўзабаве аб тым, што здарылася даведаліся двое беларусаў, якія займаліся арганізацыяй гэтай перавозкі. Каб уладзіць праблему, яны накіраваліся ў Бранскую вобласць. 4 чэрвеня 2012 ў вёсцы Чуравічы Клімаўскага раёна зламыснікі сустрэліся з супрацоўнікам Памежнага управы ФСБ Расеі Бранскай вобласці, у якога знаходзіліся справа  пра канфіскаваныя рэчы, і прапанавалі яму 3500 даляраў. За хабар яны прасілі вярнуць арыштаваную маёмасць. Чалавек у форме адмовіўся, а падазраваных затрымалі.

У дачыненні да беларусаў распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Спроба выдачы хабару, учыненая групай асобаў з папярэдняй змовай». Нядаўна сабраныя матэрыялы перадалі ў Клімаўскі раённы суд. Абвінавачаным пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках