19 красавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абмежаваны ўвоз птушынага мяса з Балгарыі

6
Абмежаваны ўвоз птушынага мяса з Балгарыі

Беларусь увяла часовае абмежаванне на ўвоз мяса птушкі з Балгарыі.

Пра гэта паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БелТА.

Тут растлумачылі, што, паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Балгарыі (Звініца, Карджалі) зарэгістраваны выпадак захворвання птушак хваробай Ньюкасла. У мэтах недапушчэння заносу інфекцыі хваробы на тэрыторыю краіны, Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз з названых адміністрацыйных тэрыторый жывой птушкі, інкубацыйных і харчовых яек, мяса птушкі, усіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі, пуху і пяра, кармоў і кармавых дадаткаў жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі.

У дэпартаменце таксама дадалі, што адначасова анулююцца раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Балгарыі (Звініца, Карджалі) вышэйзгаданых грузаў.

Хвароба Ньюкасла (псеўдачума птушак, азіяцкая чума птушак) - высокакантагіёзная вірусная хвароба, якая характарызуецца пнеўманіяй, энцэфалітам і паразамі ўнутраных органаў. Пры вострай плыні хваробы Ньюкасла лятальнасць сярод маладняку сягае 100%. Кураняты, што перахварэлі, дрэнна растуць. Хваробай Ньюкасла можа захварэць і чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках