19 красавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзяўся за легіянераў

24
Лукашэнка ўзяўся за легіянераў

Правадыр падтрымлівае прапанову аб абмежаванні колькасці легіянераў у беларускіх клубах у гульнявых тыпах спорту.

Што да легіянераў ён пагадзіўся, што трэба абмежаваць іхнюю колькасць у клубах у гульнявых тыпах спорту, але гэтае пытанне павінна развязвацца індывідуальна для камандаў, якія паказваюць вынікі на міжнародных спаборніцтвах, паведамляе прэс-служба правадыра ў выніку праведзенай у аўторак нарады аб дзяржпадтрымцы спартовых арганізацый.

"І наўздагон запішыце яшчэ адно: ніводнага функцыянера замежнага ў клубах быць не павінна, накшталт трэнераў, другіх трэнераў, мэнэджэраў ды іншых. У нас сёння футбалісты і хакеісты б’юць лынды, працу сёй-той просіць. У нас што, сваіх хлапцоў няма? Але, вядома, напружваць, каб працавалі ", - адзначыў Лукашэнка. Пры гэтым, удакладніў правадыр, гэта не закранае нацыянальныя каманды ці, напрыклад, хакейны клуб "Дынама-Мінск", якія выступаюць на найвышэйшым узроўні. Аднак, прадоўжыў ён, і ў такіх клубах трэба максімальна прыцягваць айчынных спецыялістаў. "Наверсе галоўны трэнер, а да яго шлейф з 4-5 сваіх трэнераў", - заявіў Лукашэнка.

Тэму легіянераў на нарадзе таксама падтрымаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон. "Ужо сёння ў асобных футбольных клубах удзельная вага легіянераў у складзе камандаў складае да 30%. Іншымі словамі, імпартазамяшчэннем у спорце мы пакуль канкрэтна не займаемся", - заявіў кіраўнік КДК.

Між тым, у гэты ж дзень у Менску прайшло пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола, на якім была прынятая пастанова не ўважаць за легіянераў спартоўцаў, якія ўдзельнічаюць у нацыянальным чэмпіянаце ў футболе,  маючы грамадзянства Расеі і Казахстана.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках