20 красавiка 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя жахі ў Сірыі: у рацэ выяўленыя дзясяткі целаў

18
Новыя жахі ў Сірыі: у рацэ выяўленыя дзясяткі целаў

У рэчышчы ракі ў раёне Алепа знойдзеныя дзясяткі целаў: маладыя людзі былі застрэленыя альбо скінутыя ў ваду са звязанымі рукамі.

Аб гэтым піша Давідэ Фраціні ў артыкуле, апублікаваным у газэце Corriere della Sera.

"Зімовыя дажджы сканчаюцца, вада сышла з канала, і на дне засталіся ляжаць трупы, - піша карэспандэнт. - Пакуль выяўлена каля 80 целаў, гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў з завязанымі рукамі, забітыя стрэлам у галаву".

"Віядук размешчаны ў прадмесці Алепа - горада, у якім з сярэдзіны ліпеня мінулага года ідуць баі паміж паўстанцамі і адданымі Башару Асаду войскамі. Аб масавым забойстве паведаміла арганізацыя "Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека", якая базуецца ў Лондане і звязаная з апазіцыяй. Актывісты абвінавачваюць рэжым, сцвярджаючы, што мужчыны былі забітыя, бо былі сунітамі: "Гэта яшчэ адно масавае забойства, учыненае ў Сірыі, у той час як свет далей моўчкі назірае", - піша аўтар артыкула.

Дакументы для ідэнтыфікацыі забітых не знойдзеныя, і афіцыйныя крыніцы ў Дамаску абгрунтоўваюць версію вінаватасці паўстанцаў: "Апазіцыя наважыла "выявіць" гэтыя целы цяпер, каб схаваць уласныя злачынствы, - сцвярджае сірыйскі чыноўнік. - Спачатку ахвяры былі выкрадзеныя, бо іх абвінавачвалі ў падтрымцы прэзідэнта Асада, сем'і спрабавалі дамовіцца аб іхным вызваленні, але безвынікова".

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках