28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыса Нямцова выклікалі на допыт

8
Барыса Нямцова выклікалі на допыт

Аднаго з лідараў расейскай апазіцыі выклікалі ў Следчы камітэт РФ.

Барыса Нямцова хочуць дапытаць у справе аб махлярстве з партыйнымі грашыма "Саюза правых сіл", паведаміў яго адвакат Вадзім Прохараў. Паводле ягоных слоў, Нямцову трэба будзе з'явіцца на гутарку да следчага 5 лютага, піша Lenta.ru.

Як выказаў здагадку абаронца, "гутарка будзе пра выбарчую кампанію ў Дзярждуму ў 2007 годзе, у якой удзельнічала партыя СПС, дзе ў спісах быў і Барыс Нямцоў".

Справа аб крадзяжы грошай з партыйнай касы была распачатая ў снежні 2012 года. Следчыя мяркуюць, што кампанія "Алект" уклала з СПС замову на выкананне рэкламных паслуг, з якіх атрымала 100 мільёнаў рублёў. Аднак, як запэўніваюць у СК РФ, умовы дамовы не былі выкананыя, а грошы выявіліся на рахунках фірмаў-аднадзёнак.

"Алект" узначальваў апазіцыянер Аляксей Навальны. Губернатар Кіраўскай вобласці Мікіта Белых, які раней кіраваў СПС, заяўляў, што прэтэнзій да Навальнага у партыі не было. Былы намеснік Белых у СПС Леанід Гозман таксама казаў, што яму нічога невядома аб крадзяжы сродкаў у партыі.

Гозман таксама выкліканы на допыт у гэтай справе. Як заявіў палітык, ён перакананы, што "Навальны ў партыі нічога не краў, і гатовы паўтарыць гэта следству".

Аляксей Навальны з'яўляецца фігурантам шэрагу спраў. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы ўласнасці прадпрыемства "Кіраўлеса", махлярстве на 55 мільёнаў рублёў, праходзіць сведкам у справе аб прыватызацыі Уржумскага спіртагарэлачны завода.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках