28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі тэлеканал ТВ-3 раптам стаў беларускім

63
Расейскі тэлеканал ТВ-3 раптам стаў беларускім

«Мы збіраемся палепшыць змест», - тлумачаць супрацоўнікі канала.

У інтэрнэце шырока абмяркоўваецца кардынальная змена зместу тэлеканала ТВ-3, які замест таго, каб трансляваць расейскую праграму перадач, як гэта было раней, пачаў даваць у эфір зусім іншыя праграмы і фільмы, піша «Наша Нiва».

Да таго ж ТВ-3 трохі змяніў лагатып.

Здзіўленым гледачам на сайце расейскага канала патлумачылі: "З 1 студзеня ТВ-3 на тэрыторыі Беларусі няма. Тое, што вы бачыце ў эфіры, гэта мясцовы канал. Да нас ён дачынення не мае».

«Мы паказваем не расейскі, а беларускі тэлеканал, - пацвердзілі ў аддзеле маркетынгу МТІС. - І раней не ўсе перадачы, якія ішлі ў расейскай версіі, траплялі ў беларускую».

Начальніца аддзела продажаў тэлеканала ТВ-3, дакладней яго беларускай рэдакцыі, Таццяна тлумачыць, што змяненне фармату робіцца для паляпшэння якасці зместу.

«З расейскай версіі мы будзем браць толькі некаторыя дакументальныя стужкі, - тлумачыць Таццяна. - Мы збіраемся перайсці цалкам на беларускі змест. Некаторы час мы будзем паказваць расейскія перадачы, але іх будзе менш - у асноўным гэта дакументалістыка».

Канал пераходзіць цалкам на беларускі змест, ці варта чакаць на ім з'яўлення беларускамоўных фільмаў і перадач?

«На жаль, беларускамоўных праграм у нас не будзе, - кажа Таццяна. - Пад беларускім зместам мы маем на ўвазе не той, які створаны ў Беларусі, а той які закупляе беларуская старана. Гэта значыць, мы будзем купляць перадачы ВВС, а таксама некаторыя расейскія серыялы».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках