25 красавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для курцоў і алкаголікаў медыцына будзе платнай

270
Для курцоў і алкаголікаў медыцына будзе платнай

Тозік прапанаваў пацыентам, якія паляць і п'юць, кампенсаваць лячэнне.

Патрэбна давесці да насельніцтва, што клопат пра здароўе з'яўляецца абавязкам кожнага. Для гэтага трэба далучыць СМІ, Мінадукацыі, Мінкультуры, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя 30 студзеня, паведамляе БелаПАН.

«Мы ніяк не можам пераламаць нашую свядомасць і пераканаць насельніцтва, што клопат пра здароўе - абавязак кожнага. У нас жа мяркуюць, што гэта рабіць абавязаны лекар. Наадварот, клапаціцца пра здароўе павінен кожны сам, а лекар - дапамагчы, калі нешта здарыцца», - мяркуе Тозік.

Ён выказаў надзею, што ў хуткім часе будуць прынятыя змены ў закон «Аб ахове здароўя», сэнс якіх - абавязаць людзей, якія трапляюць ва ўстановы аховы здароўя ў стане алкагольнага ап'янення, кампенсаваць выдаткі на лячэнне.

«У нас кожны шосты ў гэтым стане [трапляе ў бальніцу]. Мне шмат хто распавядаў, што прыйдзеш у прыймовы пакой са сваёй праблемай, а там пакуль не прымуць тых, каго на вазках коцяць, таму што напіўся і лоб пабіў, нагу зламаў, не дапамогуць. Я спадзяюся, што нашую прапанову падтрымае парламент: патрапіў ва ўстанову аховы здароўя з гэтай прычыны (алкагольнага ап'янення. - БелаПАН.), цалкам аплачвай лячэнне. Спадзяюся, што будзе прыняты нарматыўны акт, згодна з якім першыя шэсць дзён бюлетэня - даведка, наступныя шэсць дзён - 50%», - заявіў намеснік прэм'ер-міністра.

Тозік таксама выказаўся за ўвядзенне кампенсацыі лячэння тымі пацыентамі, якія паляць і пакутуюць ад хвароб, якія ўзнікаюць у выніку гэтага.

Напісаць каментар 270

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках