19 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы дамагліся правядзення грамадскіх слуханняў

9
Магілёўцы дамагліся правядзення грамадскіх слуханняў

Для гэтага спатрэбілася тры стыхійныя мітынгі, сотні сабраных подпісаў і дзясяткі зваротаў у розныя дзяржаўныя інстанцыі.

Пытанне будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў квартале жылой забудовы на Дняпроўскім бульвары абмяркуюць у Магілёве 31 студзеня. У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі ўправы архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама, камітэта архітэктуры і будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і жыхары мікрараёна «Юбілейны». Слуханні пройдуць на базе сярэдняй школы №31. Пачатак - а 18:00, паведамляе сайт mycity.by.

Нагадаем, жыхары мікрараёна «Юбілейны» спрачаюцца з будаўнічай арганізацыяй «Домабудаўніцтва» з нагоды ўзвядзення новага элітнага дома.

Мясцовыя жыхары незадаволеныя тым, што падчас яго будаўніцтва спілуюць частка бярозавага гаю, створаць дадатковую транспартную праблему. Таксама яны заяўляюць, што новы шматпавярховік пазбавіць дзённага святла прылеглыя «хрушчоўкі». Акрамя таго, з мясцовымі жыхарамі ніхто не абмяркоўваў будаўніцтва новага дома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках