25 красавiка 2024, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Бокі перамог у дыстанцыі на Кубку Беларусі

3
Ігар Бокі перамог у дыстанцыі на Кубку Беларусі

Чэмпіён Параалімпійскіх гульняў-2012 у Лондане Ігар Бокі перамагае і на спаборніцтвах для звычайных спартсмэнаў.

На Кубку Беларусі па плаванні, які стартаваў у Берасці, ён перамог на дыстанцыі 200 м вольным стылем.Ігар Бокі без праблем пераадолеў папярэднюю стадыю і прайшоў у галоўны заплыў. У фінале ў проціборстве з удзельнікам Алімпіяды-2012 Уладзімірам Жыгаравым Ігар Бокі выявіўся мацнейшым і паказаў вынік 1 мін. 51,58 сек, выканаўшы пры гэтым кваліфікацыйны нарматыў "Б" для ўдзелу ў чэмпіянаце свету-2013 у плаванні, які адбудзецца ў іспанскай Барселоне. Уладзімір Жыгараў саступіў пераможцу больш за дзве секунды, паказаўшы час - 1 мін. 53,86 сек, піша БелТА.

Нагадаем, што на Параалімпійскіх гульнях-2012 у Лондане плывец Ігар Бокі здабыў шэсць узнагарод у катэгорыях S13 і SM13. Ён здабыў залатыя медалі на дыстанцыі 100 м батэрфляем і 100 м вольным стылем. На трох дыстанцыях разам з узятым золатам ён паляпшаў сусветныя рэкорды: на 100 м на спіне, 400 м вольным стылем і 200 м комплексным плаваннем. Таксама Ігар Бокі стаў сярэбраным прызёрам на 50 м вольным стылем.

Кубак Беларусі ў плаванні памяці Барыса Сівіцкага з'яўляецца адным з двух беларускіх ліцэнзійных турніраў, дзе спартоўцы могуць здабыць права ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету ў плаванні 2013 года. Спаборніцтвы доўжацца да 2 лютага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках