28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ: На адцінку МКАД абмяжуюць хуткасць

25
ДАІ: На адцінку МКАД абмяжуюць хуткасць

Хуткасць руху на адцінку кальцавой дарогі абмяжуюць да 70 км/г.

- Сталае абмежаванне хуткаснага рэжыму да 70 км/г бліжэйшым часам будзе ўстаноўлена на ўчастку МКАД у раёне Зацені (42-км дарогі), - паведаміў TUT.BY намеснік начальніка ДАІ Менска Андрэй Зыранаў. - У снегапад пры дрэнных дарожных варунках на гэтым адцінку дарогі будзе ўсталяваная рэкамендаваная хуткасць не вышэй за 50 км/г.

Прычына абмежавання - ненарматыўны радыус МКАД на гэтай дзялянцы і, як вынік, высокая аварыйнасць. Праязджаць гэтыя закругленні на дазволенай хуткасці 90 км/г складана нават у ідэальных дарожных варунках - паток самаадвольна запавольваецца. Менавіта тут 16 снежня са слізкага дарожнага пакрыцця вылецелі некалькі аўтамабіляў. Пасля кіроўца Ford, якая не справілася з кіраваннем, да смерці збіла аднаго і траўмавала яшчэ двух мужчын, якія дапамагалі даставаць з кювета чужыя самаходы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках