28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў спрабуе пусціць Захаду пыл у вочы

43
Лукашэнка зноў спрабуе пусціць Захаду пыл у вочы

Лукашэнка ўважае за магчымае ўдасканаленне выбарчага заканадаўства, але грунтуючыся на інтарэсах беларускага грамадства, а не на чыйсьці загад.

«Нам трэба адкінуць усе палітызаваныя, надуманыя і накідваныя звонку ўстаноўкі. Але пры гэтым ўважліва прааналізаваць прапановы, якія адпавядаюць нашым нацыянальным інтарэсам і якія мы можам сёння прымаць», - заявіў Лукашэнка ў чацвер на нарадзе ў пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Ён прапанаваў «усебакова і аб'ектыўна ацаніць прапановы ўдасканалення выбарчага заканадаўства, падрыхтаваныя Цэнтрвыбаркамам». «Можна прыгледзецца і да рэкамендацый АБСЕ, выпрацаваных у выніку назірання за «парламэнцкімі выбарамі» 2012 года», - сказаў правадыр. Аднак, з ягоных слоў, «гэта не значыць, што мы згодныя з усімі падыходамі АБСЕ». «Мы выдатна разумеем, чаго хочуць ад нас людзі з АБСЕ, мы гэта ўжо на практыцы памацалі», - заявіў Лукашэнка. «Таму, рэагуючы на іхнія заўвагі, а там, натуральна, ёсць нармальныя заўвагі, мы павінны бачыць той падтэкст, які стаіць за гэтымі прапановамі», - дадаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што «мы ўдасканальваем наша нацыянальнае заканадаўства грунтуючыся на інтарэсах беларускага грамадства, а не на чыйсьці загад».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках