24 красавiка 2024, Серада, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя ўвяла ваеннае становішча

29
Паўночная Карэя ўвяла ваеннае становішча

Кім Чэн Ын выдаў загад аб увядзенні ваеннага становішча ў сувязі з планаваным выпрабаваннем ядзернай зброі, якое павінна адбыцца бліжэйшым часам.

Пра гэта са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе 31 студзеня паўднёвакарэйская газета «Чунан ільбо».

Паводле звестак інфарматара выдання, ваеннае становішча ў КНДР было ўведзена з 00:00 гадзін 29 студзеня. Усе прымежныя сілы, а таксама войскі, якія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы краіны, мусілі быць прыведзеныя ў баявую гатовасць, піша lenta.ru.

Акрамя таго, крыніца паведаміла, што ядзерныя выпрабаванні будуць праведзены раней, чым меркавалася ў прэсе. Так, выказваліся версіі, што яны адбудуцца 16 лютага, у дзень нараджэння былога лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра, альбо 25 лютага, калі адбудзецца інаўгурацыя прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе.

Іншая крыніца ва ўрадзе Паўднёвай Карэі паведаміла журналістам, што ў сераду, 30 студзеня, улады заўважылі павелічэнне актыўнасці ў раёне палігона Пунгеры. «Мы мяркуем, што Поўнач [КНДР] праводзіць падрыхтоўку для таго, каб правесці ядзернае выпрабаванне ў кожны час», - заявіў ён.

У паўночнакарэйскай прэсе ў нядзелю, 27 студзеня, таксама з'явіліся паведамленні, што Кім Чэн Ын сабраў у суботу экстраную нараду з вайсковым кіраўніцтвам краіны. Паводле звестак афіцыйных СМІ, на ім было даручана распачаць «адмысловыя захады», аднак не ўдакладнялася, якія.

У снежні 2012 года Паўночная Карэя правяла паспяховы запуск ракеты «Ынха-3» са спадарожнікам, што выклікала асуджэнне сусветнай супольнасці, якая западозрыла краіну ў выпрабаванні балістычнай ракеты. 22 студзеня Рада Бяспекі ААН пашырыла эканамічныя санкцыі супраць Паўночнай Карэі, уключыўшы ў спіс арганізацый, якія трапляюць пад іх дзеянне, шэраг новых кампаній і асоб.

Праз два дні стала вядома аб тым, што ў КНДР была прынятая пастанова аб правядзенні трэцяга лікам выпрабаванняў ядзернай зброі ў КНДР. Санкцыі ААН у краіне прынялі за «абвяшчэнне вайны».

Калі ў сакавіку 1993 года Паўночная Карэя выйшла з Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, у краіне таксама было ўведзена ваеннае становішча. З 2006 года ў КНДР паводле пастановы Рады Бяспекі ААН забаронена праводзіць ядзерныя выпрабаванні. Нягледзячы на гэта, з таго часу Паўночная Карэя правяла першае выпрабаванне плутоніевых бомбаў у кастрычніку 2006 года і другое - у траўні 2009 года.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках