23 красавiка 2024, aўторак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк развіцця скупляе актывы дзяржбанкаў

Банк развіцця скупляе актывы дзяржбанкаў

У 2013 годзе Банк развіцця набудзе актывы дзяржбанкаў ў памеры 4,3 трыльёнаў рублёў.

Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі № 575 «Аб некаторых пытаннях набыцця ў 2012-2013 гадах актываў банкаў адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Згодна з указам, у 2012 годзе Банк развіцця павінен выкупіць актывы дзяржбанкаў у памеры BYR 5 723,5 млрд., з іх актывы ААТ «АСБ Беларусбанк» у памеры BYR 3 149,6 млрд., актывы ААТ «Белаграпрамбанк» - BYR 2573,9 млрд.

У 2013 годзе Банк развіцця набудзе актывы дзяржбанкаў на BYR 4 276,4 млрд. З гэтай сумы актывы «Беларусбанка» складуць BYR 1 616,1 млрд., «Белаграпрамбанка» - BYR 2 660,3 млрд.

Такім чынам, у 2012-2013 гг. Банк развіцця павінен выкупіць актывы дзяржбанкаў у памеры BYR 10 трлн, піша агенцтва «Бізнес-навіны».

Раней у інтэрв'ю старшыня праўлення банка Сяргей Румас заявіў аб намеры павялічыць у 2013 годзе актывы банка да BYR 30 трлн. Румас удакладніў, што, у прыватнасці, актывы будуць павялічвацца за кошт павелічэння статутнага фонду банка.

Нагадаем, у чэрвені 2011 года Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі Банка развіцця з статутным фондам Br20 млрд (доля ўрада 95%, Нацбанка - 5%).

Банк прыме на свой баланс крэдыты дзяржаўных банкаў, выдадзеныя ў рамках фінансавання дзяржпраграм да 1 студзеня 2011 года, і з 1 студзеня 2012 года возьме на сябе фінансаванне дзяржпраграм.

Банк развіцця з'яўляецца таксама банкам-агентам беларускага ўрада па абслугоўванні і пагашэнні знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі ўрада, якія прадстаўляюцца для фінансавання праектаў, уключаных у дзяржпраграмы. У цяперашні час фінансаванне дзяржпраграм ажыццяўляецца ў асноўным дзяржбанкамі ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Беларускія ўлады прынялі рашэнне аб стварэнні Банка развіцця па рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонду, які адзначае, што крэдытаванне дзяржпраграм стала крыніцай хранічных праблем дзяржбанкаў з ліквіднасцю, што праводзіць да неабходнасці іх рэкапіталізацыі, разам з сістэмнай эмісійнай падтрымкай для бягучай дзейнасці з боку НББ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках