28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Венесуэлы пацвердзілі пагаршэнне стану Чавеса

37
Улады Венесуэлы пацвердзілі пагаршэнне стану Чавеса

Улады Венесуэлы абвясцілі пра пагаршэнне стану Уга Чавеса, які праходзіць лячэнне на Кубе.

У заяве, распаўсюджанай кіраўніком міністэрства інфармацыі Венесуэлы ў чацвер, 3 студзеня, гаворыцца, што ў Уга Чавеса звязаныя з цяжкай рэспіраторнай інфекцыяй ускладненні, «якія выклікалі дыхальную недастатковасць. Чавес вымушаны строга прытрымлівацца прадпісанняў лекараў», заявіў міністр інфармацыі, які не стаў удакладняць, ці падключаны прэзідэнт Венесуэлы да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляе Reuters.

58-гадовы Чавес 11 снежня перанёс аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны ў адной з клінік Гаваны. Аперацыя стала для венесуэльскага прэзідэнта ўжо чацвёртай з лета 2011 года, калі ў яго ўпершыню быў выяўлены рак.

Праз некалькі дзён пасля аперацыі міністэрства інфармацыі Венесуэлы заявіла, што ў Чавеса дыягнаставана рэспіраторная інфекцыя. У канцы снежня венесуэльскія ўлады паведамілі пра новыя ўскладненні, якія ўзніклі ў Чавеса пасля аперацыі, але не сталі ўдакладняць пра што менавіта ідзе гаворка. У пачатку студзеня ў шэрагу СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што Чавес ужо некалькі дзён знаходзіцца ў стане штучнай комы, аднак улады Венесуэлы гэтую інфармацыю абверглі. Пры гэтым урад Венесуэлы пакуль не абвясціў аб пераносе цэрымоніі інаўгурацыі Чавеса, прызначанай на 10 студзеня.

На час лячэння Чавеса выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы прызначаны віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. 27 снежня стала вядома, што Мадуры была перададзеная частка паўнамоцтваў прэзідэнта, у прыватнасці, якія датычацца прыняцця звязаных з размеркаваннем бюджэту рашэнняў. Раней Чавес таксама заяўляў, што ў выпадку новых выбараў абвесціць Мадуру сваім пераемнікам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках