29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Еўразвяз павінен патлумачыць сваю пазіцыю

7
Павел Севярынец: Еўразвяз павінен патлумачыць сваю пазіцыю

Магчымае супрацоўніцтва ЕЗ з беларускай міліцыяй выклікае ў палітыка здзіўленне.

«Еўрапейскаму звязу трэба абавязкова патлумачыць сваю пазіцыю. Калі гаворка ідзе пра дапамогу краінам «Усходняга партнёрства», то ці тычыцца Беларусь гэтай канкрэтнай праграмы? Калі тычыцца, то якія спосабы супрацоўніцтва прадугледжаныя для МУС, а можа быць, нават для КДБ?» - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), палітзняволены Павел Севярынец.

Па словах палітыка, пазіцыя Еўразвяза атрымліваецца неадназначная:

«Усё-ткі, Беларусь - гэта асобны выпадак. І калі еўрапейцы думаюць устанаўліваць у нашай краіне дэмакратыю, супрацоўнічаючы з тымі службамі, якія пераследуюць іншадумцаў, то я іх зусім не разумею. Калі высвятляецца, што беларускі дэмакратычны рух пераследуюць з дапамогай сродкаў, прадастаўленых Еўразвязам, як гэта было ў выпадку са скандалам аб дапамозе нямецкіх паліцэйскіх беларускім службам, то атрымліваецца двухсэнсоўны сітуацыя. З аднаго боку Еўрапейскі звяз патрабуе спыніць рэпрэсіі, а другой рукой фактычна іх падтрымлівае. Таму патрэбная яснасць».

Любая дапамога беларускім службам можа выкарыстоўвацца для рэпрэсій, упэўнены Павел Севярынец:

«Выказванне Штэфана Фюле вельмі двухсэнсоўнае і, падкрэсліваю яшчэ раз, яму трэба прама сказаць - калі будуць дапамагаць беларускім спецслужбам, то ў чым гэта будзе выяўляцца? Калі, напрыклад, гэта дапамога ў пайманні нелегалаў або барацьбе з гандлем людзьмі, то якія канкрэтна праграмы, якія канкрэтна сродкі пад гэта Еўразвяз будзе вылучаць? У нашым выпадку амаль любая дапамога можа мець характар дапамогі двайнога прызначэння. З адной і той жа сыравіны можна стварыць і нешта мірнае і нешта супраць мірных дэманстрантаў».

«Не думаю, што еўрапейцы хочуць легалізаваць дапамогу беларускай міліцыі. Па крайняй меры, у гэта не хочацца верыць. Але для таго, каб не было падазрэнняў, лепш было б еўрапейцам адкрыта, ясна і празрыста заявіць, што яны маюць на ўвазе», - падсумаваў палітык.

Нагадаем, нядаўна прадстаўніцтва ЕЗ у Менску заявіла, што Еўрапейскі Звяз будзе супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі краін «Усходняга партнёрства».

«Давер праваахоўным органам з'яўляецца адной з галоўных умоў стварэння ўстойлівай дэмакратыі. І мы верым, што супрацоўніцтва паліцэйскіх службаў можа значна палепшыць стан законнасці і правапарадку ў краінах, якія з'яўляюцца нашымі ўсходнімі суседзямі», - заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках