24 красавiка 2024, Серада, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Казлоў: Навучанне беларускіх міліцыянтаў абарачаецца рэпрэсіямі

10
Мікалай Казлоў: Навучанне беларускіх міліцыянтаў абарачаецца рэпрэсіямі

Ад супрацоўніцтва з міжнароднымі структурамі сілавікі бяруць толькі тое, што трэба для ўмацавання дыктатуры, лічыць падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы.

«Супрацоўнічаць з беларускімі службамі трэба як з органамі, якія не зусім разумеюць міжнароднае права, правы чалавека і ўсё з гэтым звязанае. Супрацоўніцтва павінна пачынацца з таго, што прадстаўнікам нашага МУС трэба расказваць аб такіх фундаментальных каштоўнасцях і толькі потым рухацца далей, пераканаўшыся, што ўсе ўсё зразумелі і максімальна гэта выконваюць», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Казлоў.

Па словах эксперта, вопыт, набыты беларускімі сілавікамі на Захадзе, часта выкарыстоўваецца супраць апазіцыі:

«Проста трэба змяніць фармат супрацоўніцтва з МУС. Крымінал - сапраўды міжнародная з'ява, па нейкіх момантах варта абменьвацца вопытам. Але трэба быць асцярожнымі, таму што мы ведаем прыклады, калі ўсё гэта выкарыстоўваецца супраць апазіцыі».

Супрацоўніцтва з беларускай міліцыяй павінна быць вельмі выбарчым, упэўнены Мікалай Казлоў:

«У Еўразвязе павінны разумець, што ў нас перакручанае разуменне многіх рэчаў. Што пасля нейкага навучання сілавікі выдзіраюць тое, што ім падыходзіць для рэжыму і забываюць пра тое, што не падыходзіць або нязручна.

Да гэтага трэба вельмі акуратна падыходзіць і сачыць за тым, як гэтым будуць карыстацца ў канчатковым выніку. Таму што ў нас усё завостранае не на прававы, а на рэпрэсіўны бок справы. Гэта трэба заўсёды ўлічваць».

Нагадаем, нядаўна прадстаўніцтва ЕЗ у Менску заявіла, што Еўрапейскі Звяз будзе супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі краін «Усходняга партнёрства».

«Давер праваахоўным органам з'яўляецца адной з галоўных умоў стварэння ўстойлівай дэмакратыі. І мы верым, што супрацоўніцтва паліцэйскіх службаў можа значна палепшыць стан законнасці і правапарадку ў краінах, якія з'яўляюцца нашымі ўсходнімі суседзямі», - заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках