20 красавiка 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рыгора Барадуліна цяжкі пералом пляча

20
У Рыгора Барадуліна цяжкі пералом пляча

Народны паэт паслізнуўся, выходзячы з Чырвонага касцёла. Новы год пісьменнік правёў на шпітальным ложку.

Перад самым Новым годам касцельная карэктарка папрасіла дзядзьку Рыгора прыехаць падпісаць кнігі, якія раней выходзілі пры дапамозе Касцёла.

«Перад самым Новым годам Рыгор быў у касцёле, і ўжо збіраўся дадому ехаць, - распавядае «Еўрарадыё» Валянціна Барадуліна, жонка паэта. - Яму выклікалі аўтамабіль, ён ужо хацеў сядаць, паслізнуўся - і ўпаў на левы бок ... І раструшчыў сабе левы плячук ... Гэта было ўвечары. Калі яго прывезлі дадому, я не зразумела адразу, што гэта - думала, удар проста. А раніцай як агледзелі, што там фіялетавыя плямы ... Выклікалі хуткую, яго адвезлі ў 6-ю клініку, аддзяленне траўматалогіі. Там зрабілі рэнтген - высветлілася, што ў яго зламаны плячук ...»

У лякарні народнаму паэту спачатку давялося глядзець індыйскае кіно.

«Спачатку яго пасялілі ў шасцімясцовую палату, дзе на сцяне быў тэлевізар, з якога ішло індыйскае кіно - раўло на ўсю галаву. Але ён там і пабыў, можа, з гадзіну. А потым яго перавялі ў двухмясцовую палату. Там быў дужа добры хлопец, які яму дапамагаў - але яго выпісалі. Таму цяпер я практычна ўвесь час там праводжу, каб яму дапамагаць», - кажа Валянціна Барадуліна.

Некалькі дзён лекары не спяшаліся з прыняццем пастановы. Бо даваць агульны наркоз чалавеку са слабым сэрцам у 77 гадоў - значыць, паставіць ягонае жыццё пад вялікую пагрозу. Рыгора Барадуліна аглядалі самыя дасведчаныя лекары ў гэтай галіне. Нарэшце пастанавілі рабіць аперацыю пад мясцовым наркозам.

Прагнозы лекараў - што яшчэ дзён 5 - 6 паэту давядзецца пабыць у лякарні, а потым адправяць далечвацца дадому. А пакуль што Рыгора Барадуліна наведваюць сябры. Бо звычайна дзядзька Рыгор мае кепскую традыцыю трапляць у шпіталь на ўласны дзень нараджэння. А тут на шпітальным ложку ён сустрэў Новы год.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках