16 красавiка 2024, aўторак, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы забаранілі генетычна мадыфікаваныя бульбу і кукурузу

76
У Польшчы забаранілі генетычна мадыфікаваныя бульбу і кукурузу

Урад Польшчы ўхваліў забарону на вырошчванне шэрагу генетычна мадыфікаваных сельскагаспадарчых культур.

З 28 студзеня ў Польшчы ўвойдзе ў дзеянне абноўлены закон аб насенняводстве і два распараджэнні ўрада краіны, якімі будзе забаронена вырошчванне ГМА-культур, у прыватнасці генетычна мадыфікаваных сартоў бульбы і кукурузы.

Пра гэта ў Варшаве ў пятніцу заявіў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Станіслаў Калемба, паведамляе «Укрынформ».

«З часу ўвядзення ў дзеянне закона і распараджэнняў (з 28 студзеня) у Польшчы будзе забараняцца вырошчванне ГМА-культур», - заявіў Калемба.

Ён падкрэсліў, што да таго часу не было юрыдычных механізмаў кантролю за вырошчваннем такіх культур. Цяпер закон будзе ўпаўнаважваць на гэта інспекцыю аховы культур і насенняводства, і, у выпадку выяўлення ГМА, яна зможа накладваць санкцыі на аграрыяў, а таксама знішчаць выяўленыя культуры.

Міністр адзначыў, што выдадзеныя распараджэнні, у прыватнасці, забараняюць вырошчваць у Польшчы генетычна мадыфікаваныя сарты кукурузы MON 810 і бульбы «амфлора».

«Польскі ўрад можа забараняць вырошчванне ГМА-культур і без згоды Еўракамісіі. Да ўвядзення закона і распараджэнняў у дзеянне Варшава праінфармуе пра гэта Брусель», - адзначыў Калемба.

Паводле ягонай інфармацыі, траціна краін ЕЗ супраць увядзення забароны на вырошчванне такіх культур. У той жа час, на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў Еўракамісія павінна зацвердзіць распараджэнне, якім будзе вызначацца права краін-чальцоў супольнасці самастойна выбіраць, вырошчваць ці не генетычна мадыфікаваны культуры, адзначыў Калемба.

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы нагадаў, што 75% палякаў супраць вырошчвання ў краіне ГМА-культур.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках