24 красавiка 2024, Серада, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МММ вяртаецца ў Беларусь?

22
МММ вяртаецца ў Беларусь?

Фінансавая піраміда «МММ» можа вярнуцца ў Беларусь у выглядзе адзінай міжнароднай дысконтнай сістэмы MavroCard, што стварыў Сяргей Маўродзі.

У заяве, размешчанай на адным з сайтаў МММ-супольнасці, паведамляецца, што на цяперашні момант ужо зарэгістравана каля 300 заявак ад ахвотных стаць рэгіянальнымі прадстаўнікамі MavroCard з Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Іспаніі, Тайланда, Малдовы, а таксама з Расеі, Украіны , Казахстана ды іншых краін. Гэтыя прадстаўнікі будуць займацца распаўсюдам картак MavroCard ў межах замацаваных за імі рэгіёнаў, піша «Інтэрфакс».

Сутнасць паслугі заключаецца ў тым, што асоба, «якая набыла» прыкладна за $30 картку MavroCard, як абяцаюць стваральнікі сістэмы, зможа атрымліваць зніжкі ад 5-50% пры куплі розных тавараў і паслуг. Карта MavroCard выдаецца бясплатна ўдзельніку праекта «МММ-2012», які дапамог іншым удзельнікам «МММ» сумай не меншай за 1 тыс расейскіх рублёў.

Як паведамлялася, у сакавіку 2012 года КДБ Беларусі заявіў аб спыненні дзейнасці ў краіне фінансавай піраміды «МММ-2011». Тады былі затрыманыя 5 грамадзян рэспублікі, накладзеныя арышты на банкаўскія рахункі, кампутары і офісную тэхніку. КДБ паведаміў, што ўцягнутымі ў фінансавыя махінацыі апынуліся некалькі тысяч грамадзян рэспублікі, прадстаўнікі «МММ» атрымалі даход звыш Br500 млн (каля $ 60 тыс. - ІФ).

У КДБ таксама заявілі аб немагчымым аднаўлення ў рэспубліцы працы фінансавай піраміды «МММ».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках