19 красавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белэнэрга: На ЦЭЦ-5 было ўзгаранне дызпаліва

66
Белэнэрга: На ЦЭЦ-5 было ўзгаранне дызпаліва

На Менскай ЦЭЦ-5 2 лістапада 2012 года адбылося ўзгаранне дызпаліва ў газатурбіннай устаноўцы.

Пра гэта заявілі ў аб'яднанні «Белэнэрга», каментуючы інфармацыю аб аварыі на энэргаблоку ПГУ-400 на Менскай ЦЭЦ-5, пабудаванай Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй, паведамляе БелТА.

2 лістапада 2012 падчас правядзення кітайскімі спецыялістамі рэгламентных работ прамывання сістэмы рэзэрвовага дызельнага паліва, што ладзіліся падчас планавага спынення з дазволу дыспетчарскай заяўкі, адбылося паступленне дызельнага паліва ў камеру згарання газавай турбіны і яго ўзгаранне. Для выяўлення прычын і тэхнічнага стану турбіны ў выніку гэтага інцыдэнту была праведзеная яе разборка, ускрыццё корпуса турбіны і афіцыйная дыягностыка пашкоджанняў элементаў праточнай часткі.

«Цяпер у адпаведнасці з гарантыйнымі кантрактнымі абавязкамі Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй праводзіцца працэдура вызначэння патрэбных аб'ёмаў правядзення ў аптымальна кароткія тэрміны рамонту праточнай часткі газавай турбіны парагазавага блоку ПГУ-400 Менскай ЦЭЦ-5», - адзначылі ў «Белэнэрга».

Нагадаем, парагазавы энэргаблок магутнасцю 399,6 МВт (ПГУ-400) Менскай ЦЭЦ-5 - найбуйнейшы з эксплуатаваных цяпер на электрастанцыях Беларусі. Ён увамкнуты на паралельную працу з энэргасістэмай у снежні 2011 года. Вартасць ягонага будаўніцтва крэдытавала кітайская старана, сума склала 260,19 млн еўра.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках