29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусь і сёньня мае абаронцаў веры і Бацькаўшчыны»

«Беларусь і сёньня мае абаронцаў веры і Бацькаўшчыны»

З нагоды Раства Хрыстовага да вернікаў з калядным архіпастырскім пасланьнем зьвярнуўся першагерарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў Логін.

Зварот падае «Радыё Свабода».

Любыя браты й сёстры ў Хрысьце!

Кожны год мы ўрачыста сьвяткуем дзень Хрыстовага Нараджэньня. Гэтае сьвята для хрысьціянаў вельмі важлівае, бо сам Госпад — другая асоба Сьвятое Тройцы — Сын Божы Ісус Хрыстос прыйшоў на Зямлю, каб пазьней прынесьці Сябе ў ахвяру дзеля збаўленьня ўсяго чалавецтва. Ад часу гэтае гістарычнае падзеі Хрыстова Царква ўзбагацілася мноствам Сьвятых людзей, якія па прыкладу Боскаму, самі сваё жыцьцё ахвяравалі Богу. Шмат такіх было і ў Беларускай Царкве. Беларускія Сьвятыя былі душой і гонарам свайго народу і на працягу стагодзьдзяў фармавалі духоўнае аблічча Беларускае нацыі. Абаронцы веры й Бацькаўшчыны жылі ў кожную эпоху, і цяпер маці-Беларусь мае такіх сыноў і дачок.

Беларусы-ліцьвіны, якія самі ці іхныя бацькі вымушаныя былі апынуцца ў замежжы, выявілі сваю любоў да зямлі дзядоў захаваньнем роднае веры, мовы й культуры, пабудовай Беларускіх храмаў, дзе ўзносяцца малітвы за волю Беларусі і за ейны народ. І ні канадзкія маразы, ні аўстралійская сьпякота ніколі не перашкаджалі ім радасна сустракаць Беларускія Каляды.

Далёка ня кожнаму Госпад дае сілы духу й магчымасьці змагацца за родную веру й свой народ, але ўсе зможам узьнесьці малітву за тых, хто пакутуе за праўду ў зьняволеньні й на выгнаньні, за ўсіх нашых суайчыньнікаў, што жывуць на Бацькаўшчыне й на чужыне. І хай каляднікі прыходзяць у кожную беларускую хату і радасна віншуюць:

Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках