20 красавiка 2024, Субота, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За фатаграфію ў інтэрнэце - 4,5 мільёны штрафу

47
За фатаграфію ў інтэрнэце - 4,5 мільёны штрафу

Гарадзенскіх праваабаронцаў аштрафавалі за фота з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.

У Гародні 5 снежня ў судзе Ленінскага раёна адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў, распачатых супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча, піша ПЦ «Вясна».

У сусветны Дзень правоў чалавека 10 снежня 2012 года яны зрабілі фота з партрэтамі палітвязня Алеся Бяляцкага і кніжкай з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пазней гарадзенскай міліцыяй гэты медыйны факт быў кваліфікаваны як «несанкцыянаваны пікет» - 18 снежня былі складзеныя пратаколы апытання, а 19 снежня актывісты былі азнаёмленыя з пратаколамі аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнні. Усе тры справы былі аб'яднаныя ў адзін адміністрацыйны працэс, які вёў суддзя Віталь Ляцко. Разгляд доўжыўся блізка што дзве з паловай гадзіны. У судзе не было прададзена ніякіх доказаў віны праваабаронцаў, не знойдзена ніякіх сведкаў, усё абвінавачванне грунтавалася выключна на рапартах і прыдумках прадстаўнікоў міліцыі.

У выніку суддзя Віталь Ляцко, без перапынку ў пасяджэнні, абвясціў сваю пастанову - 15 базавых адзінак штрафу кожнаму. У суме гэта складае 4,5 мільёнаў рублёў. Праваабаронцы перакананыя, што працэс меў выключна заказны палітычны характар і ўважаюць такі прысуд абсалютна неадэкватным.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках