20 красавiка 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкорд сезона: 17-я перамога хакеістаў «Нёмана»

4
Рэкорд сезона: 17-я перамога хакеістаў «Нёмана»

На адкрытым чэмпіянаце Беларусі ў хакеі «Нёман» атрымаў 17-ю перамогу запар, усталяваўшы рэкорд сезона.

Вынікі матчаў: «Нёман» - «Металург» - 3:2, «Шахцёр» - «Брэст» - 6:1, «Магілёў» - «Юніёр» - 2:3 (праз буліты), «Металургс» - «Хімік-СКА»- 7:5,«Ліда» - «Гомель»- 2:7.

У туры закінута 38 шайбаў (з пачатку чэмпіянату - 1.250), з іх гаспадарамі - 20 (674), гасцямі - 18 (576). Сярэдняя выніковасць склала 7,6 гола за гульню (6,28). Гаспадары атрымалі 3 перамогі (100 перамог, з іх 1 у овэртайме і 5 праз буліты) і пацярпелі 2 паразы, з іх 1 ПБ (99 параз, з іх 5 ОТ і 10 ПБ). Найбольш папулярныя варыянты ліку - 3:2 (21 раз), 4:2 (17), 4:3, 4:1 (па 17), 3:1 (11), 2:1 (10), 5:3, 5:2 (па 9). Усяго зафіксавана 37 варыянтаў, піша БелаПАН.

Становішча каманд: «Металург» - 95 балаў (37 матчаў; розніца шайбаў 166-47), «Гомель» - 92 (36; 192-56), «Нёман» - 85 (36; 167-72), «Металургс» - 68 (36; 121-86), «Шахцёр» - 62 (36; 121-99), «Ліда» - 54 (36; 98-119), «Юніёр» - 46 (36; 71-103), «Хімік –СКА» - 33 (36; 88-147), «Брэст» - 27 (36; 94-176), «Віцебск» - 18 (37; 81-201), «Магілёў»- 17 (36; 54-147 ).

Наступны тур пройдзе 7-8 студзеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках