16 красавiка 2024, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў эпідэмія «свінога» грыпу?

32
Зноў эпідэмія «свінога» грыпу?

У Кітаі дзве жыхаркі Пекіна сталі першымі з 2010 года ахвярамі віруса грыпу H1N1, вядомага таксама як «свіны».

Адна з іх, 22-гадовая працоўная мігрантка, памерла яшчэ ў канцы снежня, іншая, 65-гадовая жанчына, памерла 4 студзеня.

Пра гэта 6 студзеня паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўныя кітайскія СМІ.

Паводле афіцыйных звестак, колькасць заражаных грыпам у кітайскай сталіцы дасягнула максімальнай адзнакі за 5 гадоў. Яшчэ больш абвастраюць сітуацыю анамальныя маразы - у Пекіне зарэгістраваная тэмпература мінус 3,8 градуса Цэльсія, што з'яўляецца тэмпературным мінімумам для горада за 28 гадоў.

Нагадаем, што вірус т.зв. «свінога грыпу» ў 2009 - пачатку 2010 года забраў жыцці каля 285.000 чалавек. Варта адзначыць, што Сусветная арганізацыя дае зусім іншыя звесткі пра ахвяр пандэміі - каля 18500 чалавек.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках