19 красавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захад асудзіў зварот Асада

15
Захад асудзіў зварот Асада

Зварот сірыйскага дыктатара да нацыі, у якім ён адхіліў «мірныя перамовы з ворагамі», выклікаў асуджэнне многіх краін і Еўразвяза.

ЗША асудзілі зварот да нацыі прэзідэнта Сірыі Асада, у якім ён абвінаваціў «змоўшчыкаў і тэрарыстаў» ва ўзброеным канфлікце, заклікаў народ да мабілізацыі і падзякаваў за дапамогу Расею, Кітай і Іран, перадае ВВС.

У заяве Дзярждэпартамента гаворыцца, што прапанаваны Асадам мірны план «адарваны ад рэчаіснасці» і з'яўляецца нічым іншым, як чарговай «спробай рэжыму ўхапіцца за ўладу».

«Пустымі абяцаннямі рэформаў нікога не падмануць», - пракаментаваў выступ Асада кіраўнік брытанскага МЗС Уільям Хейг.

Брусэль паабяцаў старанна вывучыць прапановы сірыйскага лідэра, але зноў заклікаў Асада сысці ў адстаўку.

Кіраўнік МЗС Турцыі Ахмет Давутаглу заклікаў ААН прыняць дзейсныя рашэнні, якія б наблізілі б сыход Асада:

«Калі зараз становіцца ясна, што Асад не будзе рабіць нічога новага, тады ААН трэба прымаць рашэнні па сітуацыі ў Сірыі. І першым павінна стаць аказанне дапамогі сірыйцам».

За 22 месяца з пачатку канфлікту Сірыю пакінулі паўмільёна чалавек. Загінулі, па апошніх дадзеных ААН, 60 тысяч.

Самыя негатыўныя эмоцыі выклікала прамова Асада ў бежанцаў, якія часова знайшлі прытулак у Іарданіі. А апазіцыя лічыць, што план сірыйскага лідэра накіраваны на зрыў дыпламатычнага ўрэгулявання крызісу ў краіне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках