24 красавiка 2024, Серада, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка 27 тыдняў запар узначальвае рэйтынг ВТА

24
Азаранка 27 тыдняў запар узначальвае рэйтынг ВТА

У першым у 2013 годзе рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка захавала лідэрства.

На яе рахунку 10.595 ачкоў, паведамляе БелаПАН.

Другую пазіцыю займае Марыя Шарапава (Расея) - 10.045, трэцюю - Серэна Уільямс (ЗША) - 9.750. У пяцёрку наймацнейшых уваходзяць таксама полька Агнешка Радваньска (7.505) і немка Ангеліка Кербер (5.550).

На мінулым тыдні Азаранка выступіла на турніры ў Брысбене (Аўстралія) з прызавым фондам 1 млн. даляраў ЗША. У 1/8 фіналу яна выйграла ў немкі Забіне Лісіцкі (37) - 6:3, 6:3, у чвэрцьфінале - у Ксеніі Первак з Казахстана (103) - 6:1, 6:0, а ў паўфінале з-за інфекцыі не змагла выйсці на корт супраць Серэны Уільямс.

Азаранка з'яўляецца лепшай 27 тыдняў запар (з 9 ліпеня 2012 года). Усяго на яе рахунку 46 тыдняў на чале рэйтынгу ВТА.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках