25 красавiка 2024, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час плаціць па пазыках

10
Час плаціць па пазыках

У 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць толькі МВФ больш $1,6 млрд.

Пікавыя плацяжы Беларусі па абавязку перад Міжнародным валютным фондам (МВФ) у 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік, піша «Інтэрфакс».

Па дадзеных МВФ, у красавіку, чэрвені і кастрычніку Менск чакаюць па тры плацяжы на агульную суму 175 млн SDR ($270 млн па бягучым курсе SDR) у месяц.

У студзені Беларусь павінна ажыццявіць два плацяжы - 64,72 млн SDR ($99,6 млн) 14-га чысла і 54,74 млн SDR ($84,3 млн) 23-га чысла. На люты (1-га чысла) запланаваны адзін плацёж на 11,6 млн SDR ($17,9 млн). У сакавіку (22-га чысла) трэба будзе зрабіць адзін плацёж на 54,74 млн SDR ($84,3 млн).

Завяршыць 2013 год па абавязацельствах перад МВФ Беларусь павінна 31 снежня плацяжом 54,74 млн SDR.

Як паведамлялася, на працягу 2013 года Беларусь павінна пагасіць пазыку перад МВФ (з улікам адсоткаў) у суму 1 млрд 57,4 млн SDR ($1,63 млрд), што з'яўляецца найбольшай часткай атрыманага ў перыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 года крэдыту stand by аб'ёмам 2 млрд 269,52 млн SDR ($3,5 млрд па бягучым курсе). У 2014 годзе планавыя плацяжы складаюць 892,39 млн SDR ($1,37 млрд), у 2015 годзе - 55,17 млн SDR ($85 млн). Апошні плацёж па крэдыце stand by павінен быць праведзены 1 траўня 2015 года.

У 2012 годзе, у перыяд з 13 красавіка па 28 снежня, Беларусь ажыццявіла пяць плацяжоў на агульную суму 303,5 млн SDR (эквівалент $465,2 млн). У 2011 годзе Беларусь выплачвала толькі адсоткавыя плацяжы па крэдыце stand by на агульную суму 54,7 млн SDR.

Беларусь таксама карысталася рэсурсамі МВФ у рамках механізму фінансавання сістэмных пераўтварэнняў для падтрымкі праграмы эканамічных рэформаў урада ў 1993 годзе (70,1 млн SDR) і 1995 годзе (120,1 млн SDR). Абавязацельствы па гэтых пазыках былі цалкам выкананыя ў 2005 годзе.

Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота па стане на 2012 год роўная 386,4 млн SDR ($542,1 млн).

Варта адзначыць, што ў цэлым у 2013 годзе Беларусь павінна будзе абслужыць абавязацельствы па знешніх пазыках на суму больш за 3 мільярды даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках