25 красавiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладам не патрэбная цвярозая Беларусь

26
Уладам не патрэбная цвярозая Беларусь

Грамадзянская ініцыятыва «Хопіць піць - трэба жыць» не можа перайсці на легальны статус з-за перашкодаў уладаў.

Па словах актывіста ініцыятывы Канстанціна Жукоўскага, пры спробе зарэгістравацца спачатку яны сутыкнуліся з праблемай знаходжання юрыдычнага адрасу, піша ПЦ «Вясна».

«Напрыклад, знаходзім аб'явы аб прадастаўленні юрыдычнага адрасу, тэлефануем, ніякіх праблем, нам абяцаюць прадаставіць юрыдычны адрас, а потым па розных прычынах адмаўляюць. Потым мы падалі дакументы ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Гомеля, каб узгадніць юрыдычны адрас па месцы маёй прапіскі, гэта гучыць як «выкарыстанне не па прызначэнні жылога дома або яго часткі». Па законе такое магчыма з дазволу людзей, якія жывуць у гэтым доме, і ўсё. Але і тут пачаліся праблемы», - патлумачыў актывіст.

З адміністрацыі яму адказалі, што зварот будзе разглядаць галоўны архітэктар адміністрацыі раёна. Таксама з адміністрацыі напісалі, што «Вам неабходна атрымаць узгадненне арганізацый, пералічаных у частцы чацвёртай артыкула 8 Жыллёвага кодэкса (органы горадабудаўніцтва, санітарнай гігіены, супрацьпажарнай бяспекі)».

«Нічога гэтага па законе не трэба! Гэта нам ствараюць штучныя перашкоды. Напрыклад, у законе напісана, што трэба прыйсці ў тапачках, а калі прыйшоў, то кажуць, яшчэ трэба апрануць футра і валёнкі - так і з гэтымі ўзгадненнямі», - лічыць Кастусь Жукоўскі.

Грамадзянская ініцыятыва «Хопіць піць - трэба жыць» паўстала як антыалкагольная, яе актывісты правялі ў горадзе шэраг акцый супраць п'янства і за здаровы лад жыцця.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках