19 красавiка 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Лукашэнкі «абновяць» за $300 тысяч

114
Сайт Лукашэнкі «абновяць» за $300 тысяч

Новы партал беларускага кіраўніка плануюць запусціць ужо вясной.

На яго стварэнне выдаткавана 2 мільярды 600 мільёнаў рублёў. Адпаведны Указ № 577 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2012 год» падпісаў 29 снежня сам Лукашэнка.

«Вылучыць з рэспубліканскага бюджэту:

3.1. за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству сувязі і інфарматызацыі для Дэпартамента інфарматызацыі 2 600 000 тыс. рублёў, у тым ліку ў 2012 годзе - 2 455 000 тыс. рублёў, у 2013 годзе - 145 000 тыс. рублёў, на фінансаванне работ па стварэнні новага інтэрнэт-партала прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў дакуменце.

Як распавялі «Еўрарадыё» ў Мінсувязі, над новым сайтам працуюць толькі беларускія спецыялісты. Ён будзе гатовы ўжо вясной гэтага года.

«Па праекце ў яго гатоўнасць ў першым квартале. Гэта значыць або ў траўні, або ў красавіку ён павінен уступіць у сілу», - сказалі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках