18 красавiка 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народ і яго слуга

13

Учора ў Менску праходзіў фінал забаўляльнага шоў, неабгрунтавана названага хакеем, на прыз Лукашэнкі.

Як паведамілі charter97.org відавочцы, вакол «Менск-Арэны» былі прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Сотні ваеннаслужачых унутраных войскаў, міліцыя, ДАІ і служба бяспекі атачылі арэну шматлікімі кардонамі. Характэрна, што ў кожным аддзяленні «тэрміновай службы» некалькі чалавек былі абавязкова апранутыя ў цывільнае. Але ўжо не ў традыцыйныя чорныя курткі і шапкі, а як быццам адмыслова ў «грамадзяня» для маскіроўкі выбіралі толькі тых, у каго была каляровая куртка ці шапка. Аддзяленні пасля інструктажу разбрыліся па ўсім раёне, людзі ў цывільным са службы бяспекі з рацыямі стаялі на прыпынках, пераходах, каля пад'ездаў, выездаў на праспект... Агульная колькасць людзей, якія былі задзейнічаныя ў аперацыі па забеспячэнні бяспекі, не падлягала падліку. Традыцыйна падчас прыезду галоўнага хакеіста рух у раёне быў паралізаваны, праспект Пераможцаў і вуліцы, якія яго перасякаюць, былі перакрытыя нават для пераходу пешаходамі.

Натуральна, гэта толькі на загніваючым Захадзе і ЗША прэзідэнтаў ахоўваюць ад ворагаў, у Беларусі першую асобу ахоўваюць ад народнай любові. А як ахоўваюць і клапоцяцца аб самім народзе можна ўбачыць ужо ў сотні метраў ад «Менск-Арэны».

Літаральна ўшчыльную да пакрытай лёдам пешаходнай дарожцы, па якой у добрае надвор'е шпацыруюць сотні сем'яў з дзецьмі, ужо другі месяц знаходзіцца адкрыты калодзеж каналізацыі. Яго глыбіня - больш за пяць метраў - не ідзе ні ў якое параўнанне з ямай, у якую на днях праваліліся жыхары Горак, і ў таго, хто патрапіць у яго, наўрад ці будзе шанец застацца жывым. Вось у такім выглядзе калодзеж быў у мінулым годзе.

Але так як Беларусь - гэта дзяржава для народа, то цалкам відавочна, што падобнае бязладдзе не магло доўжыцца доўга. Невядома, ці то па просьбах працаўнікоў, ці то самімі працаўнікамі, якія прывыклі самім клапаціцца пра сваю бяспеку, калодзеж быў «зачынены».

Безумоўна, гэта дробязь. Але калі параўноўваеш, меры бяспекі для аднаго чалавека і для астатняга народа, не ўзнікне сумневаў, хто галоўны ў гэтай краіне. Пасля падобных безадказнасці і абыякавасці да лёсу простых грамадзян, якія адбываюцца ў сталіцы, у самым прэстыжным раёне, нядзіўна, што далёка ад Менска людзі правальваюцца пад зямлю прама на пешаходных дарожках. Падобна на тое, што гэтыя калодзежы так і застануцца ў такім стане, пакуль слуга народа не зробіць ласку праехаць міма на аўто ці на лыжах. Вось тады там будзе поўны парадак. Ну, ці хаця б яго бачнасць, як па ўсёй краіне.

Трэба адзначыць, што гэты калодзеж далёка не адзіны ў гэтай зоне масавага адпачынку, і побач знаходзяцца яшчэ некалькі. Літаральна ў пары метраў ад яго, каля ўсё той жа дарожкі, размешчаны яшчэ адзін. Імправізаваным вечкам калодзеж нібы ўвасабляе стан спраў у краіне (што вельмі кантрастуе з катэджамі, якія знаходзяцца тут, коштам у мільён даляраў) і гэтай напаўадчыненай «пашчай» нібы падпільноўвае сваю ахвяру. Не дай бог, нешта здарыцца. Зрэшты, адно ў нас навучыліся рабіць бездакорна - гэта знаходзіць потым вінаватых.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках