16 красавiка 2024, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены галоўны трэнер зборнай па цяжкай атлетыцы

5
Звольнены галоўны трэнер зборнай па цяжкай атлетыцы

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Аляксандр Ганчароў адпраўлены ў адстаўку.

Употай ад cпарстменаў новым трэнерам прызначаюць яго бліжэйшага паплечніка, які раней кіраваў жаночай зборнай, перадае «Еўрарадыё».

Аляксандр Ганчароў займаў гэтую пасаду з пачатку 2000-х гадоў. Але ў апошні час зборную скалыналі скандалы, у ліку якіх - правал мужчынскага выступу на лонданскай Алімпіядзе.

«Кіраўнік зборнай змяніўся, але гэта ніхто не каментуе. Загад яшчэ няма. На днях пачынаюцца зборы нацыянальнай каманды ў Стайках. І там будзе прадстаўлены новы трэнер. Будзе прысутнічаць і міністр спорту, і прадстаўнікі федэрацыі. Пасля можна будзе каментаваць. А пакуль гэта ўсё кулуарныя размовы», - пракаментавалі адстаўку Ганчарова ў Беларускім цяжкаатлетычным саюзе.

Ад спартсменаў нацыянальнай зборнай стала вядома, што новым галоўным трэнерам стане Валянцін Кароткін, які раней быў кіраўніком жаночай цяжкаатлетычны зборнай.

Некаторыя штангісты, з якімі журналістам удалося пагаварыць, на ўмовах ананімнасці расказалі аб сваёй незадаволенасці новым прызначэннем. Па сутнасці, Валянцін Кароткін - правая рука, бліжэйшы паплечнік Аляксандра Ганчарова. Цяжкаатлеты параўналі гэтую трэнерскую ракіроўку з палітычнай схемай Пуцін - Мядзведзеў, калі ад перамены месцаў сэнс мала ў чым мяняецца.

Нагадаем, апошні скандал у беларускай цяжкай атлетыцы здарыўся ў лістападзе мінулага года. Некалькі спартсменаў напісалі міністру спорту скаргу на галоўнага трэнера.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках