20 красавiка 2024, Субота, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Вольгу Раманаву завялі справу з-за здымка ў Facebook

24
На Вольгу Раманаву завялі справу з-за здымка ў Facebook

Супраць журналісткі Вольгі Раманавай ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады».

Як паведамляе сама журналістка ў Facebook, прычынай стала публікацыя ў сацыяльнай сетцы фатаграфіі супрацоўніцы паліцыі, перадае ВВС.

Па словах Раманавай, 17 жніўня мінулага года, у дзень абвяшчэння прысуду ўдзельніцам гурта Pussy Riot, яна выклала ў сеціва здымак супрацоўніцы паліцыі, якая паліла каля Хамоўніцкага суда ў Маскве, выкрыўшы яе ў парушэнні службовых інструкцый.

«Гэта я магу паліць, дзе хачу - бо я не прадстаўнік улады падчас выканання абавязкаў, я не павінна выконваць службовыя інструкцыі і закон аб паліцыі. А яна павінна», - напісала Раманава. Пры гэтым, па яе словах, ніякіх вусных заўваг дзяўчыне яна рабіць не стала.

Аб ўзбуджэнні справы журналістка даведалася ад свайго ўчастковага. «Ад тлумачэнняў я адмовілася, бо хачу суда - вялікага, публічнага, з мэтай троллінга», - адзначыла яна.

Раманава з'яўляецца жонкай бізнэсмэна Аляксея Казлова, які ў сакавіку мінулага года быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі за махлярства з акцыямі. Журналістка актыўна прымае ўдзел у апазыцыйных акцыях.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках