19 красавiка 2024, Пятніца, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адмянілі рэкламу з Леніным з-за пратэстаў

14
У Польшчы адмянілі рэкламу з Леніным з-за пратэстаў

Сотавая кампанія Polska Telefonia Cyfrowa SA (PTC, гандлёвая марка Heyah) адмяніла рэкламу новага тарыфу з выкарыстаннем выявы Леніна.

Ініцыятарам пратэстаў стаў Інстытут нацыянальнай памяці, які расследуе злачынствы камуністычнага рэжыму, перадае РІА «Новости».

«Са здзіўленнем і абурэннем успрыняў я выкарыстанне ў маркетынгавай дзейнасці PTC выявы Леніна. Гэта безадказнае спахабленне масавых злачынстваў і іх ахвяр. Вынікі гэтай дзейнасці для грамадства могуць быць тым больш небяспечныя, што яна адрасаваная моладзі, у якой могуць узнікнуць станоўчыя асацыяцыі з Леніным», - гаворыцца ў звароце дырэктара інстытута Лукаша Каміньскага.

Днём раней супраць гэтай рэкламы выступіла грамадская арганізацыя «Твая справа», якая спецыялізуецца на барацьбе з неэтычным і пахабным маркетынгам. Яна паабяцала аплаціць супрацоўнікам PTC некалькі гадзін лекцый аб чырвоным тэроры, ваенным камунізме, адказнасці Леніна за пачатак польска-савецкай вайны 1920 года, масавых злачынствах камуністаў.

На выклікалым гэтак бурную рэакцыю рэкламным плакаце намаляваны Ленін, які трымае ў руцэ чырвоны сцяг з новымі расцэнкамі аператара. «У сувязі з незадаволенымі каментарамі, якія былі сфармуляваныя ў дачыненні да кампаніі, а таксама ідэалагічнай ніткай, якая ўзнікла ў дыскусіях, мы прынялі рашэнне аб яе прыпыненні», - гаворыцца ў заяве кампаніі, апублікаванай у сацыяльнай сетцы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках