19 красавiка 2024, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла «Лакаматыву»

12
Менскае «Дынама» саступіла «Лакаматыву»

Хакеісты менскага «Дынама» з лікам 1:4 саступілі яраслаўскаму «Лакаматыву» ў чарговым матчы выязной сэрыі чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).

Пра гэта паведамляе БелТА.

«Лакаматыў» (Яраслаўль) - «Дынама» (Менск) - 4:1 (3:1, 1:0, 0:0).

8 студзеня. «Арэна-2000-Лакаматыў». 9 тыс. гледачоў.

Суддзі: Раман Гофман, Аляксандр Чаранкоў (абодва - Масква); Эдуард Метальнікаў, Аляксандр Сіроткін (абодва - Самара).

«Лакаматыў»: Санфорд; Флад - С.Крунвалль, Трунеў - Апалькаў - Плотнікаў; Пашнін - Гуськоў, М.Рэдліх - Калюжны (к) - Хагман; Е.Якаўлеў - В.Вішнеўскі, Аверын - Ю.Пятроў - Чэрнікаў; Людучын - Картаев - Мальцаў, Амір, Кручынін.

«Дынама» Мн.: Лаланд; В.Дзянісаў - Ніскала, Іргл - Піўко - Лайнэ; Каралахці (к) - Крайчэк, Стэплтон - А. Стась - Плат; Чарнавокага - К.Мэрфі, Кулакоў - Кітараў - Мялешка; Лопачук - Дрозд - Паўловіч, Нагачоў, Хузееў.

Шайбы: 1:0 - Гуськоў (Кронвал, 4.43, у большасці), 2:0 - Чэрнікаў (Е.Якаўлеў, Ю.Пятроў, 7.20), 2:1 - Мялешка (Каралахці, Крайчэк, 9.02, у большасці), 3 : 1 - Гуськоў (Калюжны, 17.35, у большасці), 4:1 - Ю.Пятроў (Чэрнікаў, 39.14, у большасці).

Кідкі: 32 - 37 (19/9, 7-16, 6-12).

Штраф: 10 - (Аверын, Плотнікаў - 4, Пашнін, М.Рэдліх) - 14 - (Дзянісаў, А. Стась, Крайчэк - 4, К.Мэрфі, Каралахці, Чарнавокага).

Напярэдадні сённяшняй сустрэчы з менскім «Дынама» гульцы «Лакаматыва» ў апошніх шасці матчах пацярпелі чатыры паразы. У сваю чаргу беларускі клуб у новым годзе адну гульню саступіў і ў адной перамог. Падолелі менчукі мыцішчанскі «Атлант» як раз напярэдадні візіту ў Яраслаўль.

Гаспадары пляцоўкі здолелі зрэалізаваць першае ж выдаленне ў складзе менчукоў. Кевіна Лаланда «распячатаў» Аляксандр Гуськоў. На 8-й хвіліне ў роўных складах гульцы «Лакаматыва» закінулі другую шайбу ў выніку кур'ёзнага выпадку: форвард гаспадароў з-за брамы нямоцна кінуў шайбу ў спіну канадскаму брамніку менчукоў, і тая рыкашэтам уляцела ў сетку. Галоўны трэнер «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі адразу ж пасля гэтага ўзяў 30-секундны тайм-аўт. Галоўнаму трэнеру атрымалася крыху супакоіць падапечных, якія, атрымаўшы наступную колькасную перавагу на 10-й хвіліне, здолелі скараціць адставанне ў ліку. Незадоўга да заканчэння стартавага адрэзка гульні, гаспадары вызначыліся ў трэці раз, і зноў у той момант, калі «Дынама» было ў меншасці. Гол Аляксандра Гуськова, які зрабіў дубль, быў залічаны пасля відэапрагляду эпізоду ўзяцця брамы адным з галоўных арбітраў матчу.

У сярэдзіне другога перыяду гульцы «Дынама» не здолелі закінуць шайбу ў браму гаспадароў, калі гулялі больш за хвіліну ўпяцёх супраць трох. У «Лакаматыва» былі выдаленыя Сяргей Плотнікаў і Міхаіл Пашнін. Яраслаўцы ізноў жа святкавалі поспех, рэалізаваўшы чарговае выдаленне ў складзе беларускага клуба. Шайба ў браме «Дынама» апынулася за 46 секунд да другога перапынку.

У трэцім перыядзе гульцы «Лакаматыва» крыху зменшылі абароты, але кантралявалі ход матчу. Дынамаўцам удалося стварыць некалькі небяспечных момантаў ля брамы спаборніка, аднак у кожным з іх надзейна згуляў галкіпер гаспадароў.

Беларускі легіянер у складзе «Лакаматыва» Аляксей Калюжны правёў у гэтым матчы на пляцоўцы 17 хвілін. 59 сек. (23 замены), зарабіў 1 (0 +1) бамбардзірскі бал, выйграў 11 з 24 укідванняў.

У 41 гульні са старту чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» атрымала 12 перамог у асноўны час, 5 разоў перамагло ў овэртайме, 1 раз перамагло праз буліты, 2 разы саступіла праз буліты, 3 разы саступіла ў овэртайме і пацярпела 18 параз у асноўны час (агульная розніца шайбаў 97-125). Саступіўшы «Лакаматыву», з 53 баламі беларускі клуб застаўся на 10-й пазіцыі ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі чэмпіянату КХЛ. Ніжненаўгародскае «Тарпеда», якое з лепшай розніцай шайбаў займае 9-е месца пры роўнай колькасці балаў з «Дынама», сёння таксама саступіла ў асноўны час чэшскаму «Віцязю». Украінскі «Данбас», які займае 8-е месцы, што дае пропуск у плэй-оф, пацярпеў паразу ад маскоўскага «Спартака» (1:3). Пасля 42 гульняў ва ўкраінцаў засталося 55 балаў.

Бамбардзіры менскага «Дынама» паводле сістэме «гол + пас»: Цім Стэплтон - 31 (18 +13) балаў, Тэему Лайне - 30 (16 +14), Збынек Іргл - 23 (10 +13), Джэф Плат - 23 (10 +13), Коры Мэрфі - 21 (2 +19), Джо Павэлскі - 14 (7 +7), Андрэй Стась - 14 (5 +9), Яне Ніскала - 10 (5 +5), Аляксандр Кітараў - 8 (4 +4), Аляксандр Кулакоў - 7 (5 +2), Шарль Лінгле - 7 (3 +4), Дзмітрый Мялешка - 7 (3 +4), Лібар Піўка - 6 (1 +5), Ерэ Каралахці - 7 (1 +6), Лукаш Крайчэк - 7 (1 +6), Андрэй Міхалёў - 3 (1 +2), Юнас Фрэгрэн - 3 (0 +3), Сяргей Дрозд - 2 (1 +1), Павел Чарнавокі - 2 (1 +1), Уладзімір Дзянісаў - 3 (1 +2), Эвандер Кейн - 1 (1 +0), Даніэль Корса - 1 (0 +1).

Наступны матч выязной сэрыі менскія дынамаўцы правядуць у гасцях у свайго непасрэднага канкурэнта за выхад у плэй-оф ніжнегародскага «Тарпеда» 10 студзеня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках