25 красавiка 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік адміністрацыі Пуціна: Шантаж Расеі не пройдзе

48
Кіраўнік адміністрацыі Пуціна: Шантаж Расеі не пройдзе

Крэмль не сумняваецца, што сітуацыя з арыштаваным гендырэктарам «Уралкалію» вырашыцца добра.

Пра гэта заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расеі Сяргей Іваноў у інтэрв'ю парталу Gazeta.ru. Журналісты задалі яму пытанне аб арышце ў Менску Уладзіслава Баўмгертнера.

«Што будзе з Мытным саюзам на фоне гісторыі з «Уралкаліем», - спыталі яны.

«Нічога. Беларусь як была, так і застанецца ў Мытным саюзе. Што тычыцца гісторыі, як вы сказалі, думаю, яна вырашыцца вельмі добра для расейскага боку. Шантаж з Расеяй не працуе», - сказаў Сяргей Іваноў.

Кіраўнік назіральнага савета беларуска-расейскага ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Менску 26 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

16 верасня намеснік генпракурора Расеі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што Беларусь прыняла рашэнне вылучыць матэрыялы ў дачыненні да расейскіх грамадзян, якія праходзяць па гэтай крымінальнай справе, у асобную вытворчасць і перадаць іх у Генпракуратуру Расеі.

19 верасня на нарадзе па бягучых эканамічных і знешнепалітычных пытаннях Лукашэнка не выключыў магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расею для правядзення следчых дзеянняў.

20 верасня памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў заявіў, што Крэмль чакае хуткай выдачы гендырэктара «Уралкалію», аднак гэты працэс «трошкі зацягваецца».

21 верасня расейскае выданне «Коммерсант» паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што затрымка з выдачай Баўмгертнера звязаная з патрабаваннем Менска працягнуць яго крымінальны пераслед у Расеі.

На мінулым тыдні стала вядома, што гендырэктара «Уралкалію» перавялі пад «хатні арышт». Ён знаходзіцца ў адной з менскіх кватэр пад аховай чатырох аператыўнікаў КДБ. Уладзіслаў Баўмгертнер ужо змог сустрэнецца з расейскімі дыпламатамі і сваімі бацькамі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках