16 красавiка 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі не спяшаюцца ўзбуджаць справу супраць Баўмгертнера

9
У Расеі не спяшаюцца ўзбуджаць справу супраць Баўмгертнера

Пытанне аб узбуджэнні справы ў дачыненні да кіраўніка «Уралкалію» ў Расеі пакуль не вырашана.

Раней паведамлялася, што Менск перадасць кампетэнтным органам Расеі 19 тамоў справы гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

Праваахоўныя органы РФ вырашаць пытанне аб магчымым узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера толькі пасля вывучэння матэрыялаў, атрыманых ад беларускага боку, паведаміў РІА Новости у чацвер амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Ёсць матэрыялы, якія, як лічыць Генпракуратура Беларусі, гавораць аб парушэнні расейскага заканадаўства. Расейскі бок будзе вырашаць, ці можна кваліфікаваць як злачынства і ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Баўмгертнера», - сказаў Сурыкаў.

У канцы жніўня Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да шэрагу супрацоўнікаў Беларускай калійнай кампаніі, у тым ліку ў дачыненні да Баўмгертнера. Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам і змешчаны ў СІЗА КДБ. У канцы верасня яго перавялі пад хатні арышт у Менску.

Пазней у лік абвінавачаных быў уключаны саўладальнік «Уралкалію» Сулейман Керымаў. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках