19 красавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць замяніць беларусаў на в'етнамцаў

46
Улады хочуць замяніць беларусаў на в'етнамцаў

Віцебскі гарвыканкам прыдумаў, як вырашыць праблему з недахопам працоўнай сілы

Гэта вынікае з дакумента, які адміністрацыя Першамайскага раёна Віцебска рассылае кіраўнікам прадпрыемстваў. З ім азнаёмілася рэдакцыя «Народных навінаў Віцебска».

У гэтым дакуменце «Аб в'етнамскай працоўнай сіле» паведамляецца наступнае:

«Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Віцебска інфармуе, што паводле ліста амбасады Рэспублікі Беларусь у В'етнаме існуе магчымасць выкарыстання на тэрыторыі вобласці в'етнамскай працоўнай сілы (будаўнікі, швачкі, сельскагаспадарчыя рабочыя, слесары, механікі, зваршчыкі).

Просім да 16.10.2013 г. інфармаваць аддзел эканомікі адміністрацыі раёна аб наяўнасці зацікаўленасці ў паказаным пытанні па электроннай пошце economic.adm@mail.ru».

Рассылаецца ён за подпісам першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Таісіі Баглай, якая курыруе пытанні работы прадпрыемстваў дзяржуласнасці, малога і прыватнага бізнесу.

Практыка прыцягнення рабочых з краін Паўднёва-Усходняй Азіі ўсё шырэй распаўсюджваецца ў Беларусі з-за масавых уцёкаў грамадзян краіны на заробкі за мяжу. Вядома, што многія жыхары той жа Віцебскай вобласці з'язджаюць у Расею на сезонныя працы.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках