20 красавiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Буцько: Лукашэнка вядзе калгасна-агрэсіўную антызаходнюю рыторыку

8
Марэк Буцько: Лукашэнка вядзе калгасна-агрэсіўную антызаходнюю рыторыку

Беларускі кіраўнік спрабуе адцягнуць увагу ад эканамічных праблем краіны.

Так намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Менску Марэк Буцько пракаментаваў charter97.org абразлівыя заявы Лукашэнкі ў адрас Польшчы.

«Лукашэнка працягвае калгасна-агрэсіўную рыторыку ў дачыненні да Захаду. Але нічога новага ў гэтым няма, і мы да гэтага прызвычаіліся. Што тычыцца вайсковых вучэнняў, то мы ўжо не адзін раз казалі, што ў адрозненне ад беларуска-расейскіх, вучэнні НАТА маюць абарончы характар. А асноўны прынцып манеўраў «Захад-2013» - наступ», - адзначыў палітык.

Марэк Буцько дадаў, што ўлічваючы спецыфіку такіх мерапрыемстваў беларускага і расейскага бакоў, яны ніколі не будуць празрыстымі да канца.

«Зразумела, што калі ў Беларусі пагаршаецца эканамічнае становішча, а зараз чакаецца абвал беларускай валюты, у такія моманты Лукашэнка спрабуе адцягнуць увагу і выступае з агрэсіўнай рыторыкай. У асноўным, гэта адбываецца ў дачыненні да Польшчы і НАТА. Гэта яго пастаянны прынцып, так што я нічому не здзіўляюся», - падсумаваў палітык.

Нагадаем, падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі расейскім СМІ беларускі кіраўнік заявіў, што яго не хвалююць вучэнні НАТА каля беларускай мяжы.

«Мы пра гэта скажам, але адзін раз. Мы не будзем крычаць, вішчаць. Можа міністр нешта скажа. Але толькі ў такім чалавечым ключы.

Чаго нам крычаць? Яны на вушы паднялі ўсе свае сілы і сродкі. Мы ж не збіраліся балістычныя ракеты пускаць. Навошта такі кантроль? Чаму палякі так вішчалі? Палякам да сённяшняга дня свярбіць у пэўных месцах, як казаў класік, каб вярнуць амерыканскае СПА да сябе», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках