19 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ганчарэнка сыходзіць з БАТЭ

51
Віктар Ганчарэнка сыходзіць з БАТЭ

Знакаміты трэнер мае намер узначаліць «Кубань».

Паводле звестак «Прессбола», галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пакідае свой пост. Новым галоўным трэнерам каманды стане Аляксандр Ермаковіч.

Ганчарэнка ж ўзначаліць клуб расейскай прэм'ер-лігі «Кубань», дзе дапамагаць яму будзе Вадзім Скрыпчанка, які пакінуў пасаду настаўніка «Менска».

Прэс-служба БАТЭ пакуль не пацвярджае, але не абвяргае гэтую інфармацыю. «Але, у кожным выпадку, пакуль не з'явілася афіцыйнае паведамленне на сайце нашага клуба, гэтая інфармацыя з'яўляецца чуткамі», - падкрэслілі ў прэс-службе.

Менавіта пры трэнеры Віктару Ганчарэнку БАТЭ стала першым беларускім клубам, які выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

З 2004 да 2006 года Ганчарэнка працаваў у БАТЭ трэнерам дублюючага складу клуба. У 2007 годзе стаў старэйшым трэнерам асноўнай каманды БАТЭ, а 13 лістапада 2007 стаў галоўным трэнерам. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «B» (атрымаў у снежні 2005 года), катэгорыі «А», а таксама з 24 снежня 2010 катэгорыі Pro.

У 2008 годзе БАТЭ выйшаў у групавы раунд Лігі чэмпіёнаў, а Міхалыч (па мянушцы «недатыкальны») стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі гэтага турніру. Поспех на міжнароднай арэне (беларускі клуб упершыню выйшаў у асноўны раўнд самага прэстыжнага еўратурніру і двойчы згуляў унічыю з «Ювентусам» - 2:2, 0:0) быў падмацаваны перамогай у чэмпіянаце Беларусі. Паводле вынікаў года стаў пераможцам нацыянальнага конкурсу «Трыумф» у намінацыі «Трэнер года». Таксама заняў 17-е месца ў рэйтынгу лепшых клубных трэнераў 2008 паводле версіі Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі.

У 2011 годзе Ганчарэнка ў другі раз вывеў БАТЭ ў групавы раунд Лігі чэмпіёнаў. Кампанію яго камандзе склалі «Барселона», «Мілан» і чэшская «Вікторыя».

У 2012 годзе БАТЭ пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі ў трэці раз выйшаў у групавы раунд Лігі чэмпіёнаў, дзе сустрэўся з «Баварыяй», «Валенсіяй» і французскім «Лілем». Гэты розыгрыш стаў найбольш удалым: 19 верасні 2012 года БАТЭ ўпершыню здабыў перамогу ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў гасцях «Ліль» (3:1), а 2 кастрычніка ў Менску сенсацыйна перамог «Баварыю» (3:1). У выніку БАТЭ заняў у групе 3-е месца і выйшаў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы, дзе саступіў турэцкаму «Фенербахчэ» (0:0, 0:1).

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках