21 кастрычнiка 2021, Чацвер, 13:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Лобаў сустрэнецца ў турме са святаром

3
Эдуард Лобаў сустрэнецца ў турме са святаром

Айцец Дзмітрый, які служыць у Слуцкім раёне, наведае палітвязня і прыме ў яго споведзь.

Пра гэта паведаміла маці Эдуарда Лобава. Ксёндз плануе наведаць калонію 14 кастрычніка, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сустрэчы са святаром Дзмітрыем у сына не ўпершыню, яны ўжо добра ведаюць адзін аднаго, давяраюць адзін аднаму», - кажа Марына Лобава. З яе слоў, споведзь адбываецца ў прысутнасці прадстаўніка адміністрацыі, таму гэта не звычайная споведзь, а размова на забароненыя тэмы і разважанні аб правінах, якія не агучваюцца. Марына Лобава згадвае звесткі, якія звычайна атрымлівае пасля такіх сустрэч айца Дзмітрыя з яе сынам.

«Распавядае аб фізічным стане сына, пра навіны з яго жыцця, пра якія прашу даведацца. Нешта ўдакладняе. Але шмат пытанняў пра турэмнае жыццё ён таксама задаваць не можа, бо Эдуард не можа пра ўсё расказваць. Таму больш гавораць аб душэўным стане, аб яго планах, аб тым, чым ён займаецца ў гэтыя дні».

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў асуджаны разам з Дзмітрыем Дашкевічам нібыта за бойку з мінакамі, якая адбылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, і атрымаў 4 гады зняволення, якія адбывае ў Івацэвіцкай калоніі. Праваабаронцы лічаць Эдуарда Лобава палітвязням.