19 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрыццё «Чыжоўка-Арэны» зноў перанесена

36
Адкрыццё «Чыжоўка-Арэны» зноў перанесена

Крайнім за зрыў тэрмінаў здачы новага лядовага палаца стаў Мікалай Ладуцька.

Лукашэнка заявіў, што вельмі незадаволены тым, што тэрміны здачы спорткомплекса, які планавалася адкрыць праз 3 тыдні, зацягваюцца. Пра гэта ён заявіў старшыні Менскага гарвыканкама, піша БелаПАН.

Па словах Мікалая Ладуцькі, да 7 лістапада будзе ўведзены першы пускавы комплекс, а ў поўным аб'ёме «Чыжоўка-Арэна» будзе здадзена ў эксплуатацыю толькі да 15 снежня. Паводле яго слоў, усе асноўныя работы выкананыя, завяршаецца аздабленне фасадаў. З 9 лістапада наведвальнікі змогуць карыстацца паслугамі пракату канькоў і ледзяной пляцоўкі на малой арэне, а таксама шматфункцыянальнай залы.

«Вы мне тройчы абяцалі здаць аб'ект да 7 лістапада і не выканалі ўласныя абяцанні! - заявіў у адказ Лукашэнка. - Мы ж ужо пераносілі тэрмін! І прыдумалі нейкія пускавыя комплексы! Гэта ваша права: вы можаце пускаць па трох, па пяці комплексах, але да 7 лістапада будаўнікі павінны былі адтуль сысці».

Як далажыў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін, падчас інспекцыйнага візіту ў жніўні прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакея былі ўзгодненыя ўсе тэхнічныя патрабаванні па правядзенню матчаў чэмпіянату. Паводле яго слоў, работа ўсіх службаў і тэхналагічнага абсталявання «Чыжоўка-Арэны» будзе пратэставаная падчас Каляднага хакейнага турніру і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках