24 красавiка 2024, Серада, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскіх шахцёраў не пусцілі да галадоўшчыкаў на Мазырскім НПЗ

16
Салігорскіх шахцёраў не пусцілі да галадоўшчыкаў на Мазырскім НПЗ

Трэці дзень працягваецца галадоўка лідараў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза.

Яны пратэстуюць супраць дыскрымінацыі актывістаў па прафсаюзнай прыкмеце. Адміністрацыя Мазырскага НПЗ успрыняла адчайны крок прафсаюзных актывістаў па-свойму, піша «Салiдарнасць».

16 кастрычніка старшыню першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Мазырскага НПЗ Юрыя Швяца і яго намесніка Васіля Альхоўскага прыехалі падтрымаць лідар БНП Мікалай Зімін і салігорскія шахцёры.

«Размаўляць з калегамі нам прыйшлося на вуліцы, - распавёў Юрый Швец. - Кіраўніцтва Мазырскага НПЗ адмовіла ім у пропуску на завод».

У бюро пропускаў спаслаліся на забарону кіраўніцтва завода.

Намеснік генеральнага дырэктара завода Генадзь Цецярук заявіў Юрыю Швяцу, што такіх распараджэнняў не даваў. Начальнік аховы патлумачыў, што не пускаць актывістаў БНП на завод яму загадаў намеснік дырэктара па адміністрацыйных пытаннях Уладзімір Балалаеў.

«У размове са мной Балалаеў пацвердзіў, што пропускі мы вам не выдадзім. Калі я пацікавіўся прычынай, пачуў: «З-за вашых паводзінаў», - сказаў Швец.

Мінулую ноч удзельнікі галадоўкі правялі ў машыне каля будынка адміністрацыі Мазырскага НПЗ.

Юрый Швец падкрэслівае, што іх пратэст - гэта не проста рэакцыя на звальненні пяць грамадскіх актывістаў, якія адбыліся ў апошні час.

«Гэта была апошняя кропля. Галоўная прычына - тое, што незалежны прафсаюз паслядоўна знішчаюць, а яго сяброў падвяргаюць дыскрымінацыі», - кажа ён. Тым не менш удзельнікі галадоўкі спадзяюцца на дыялог з адміністрацыяй прадпрыемства.

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў праінфармаваў аб падзеях на Мазырскім НПЗ Міжнародную канфедэрацыю прафсаюзаў, партнёрскія прафцэнтры ва Украіне, Расеі і краінах Еўропы.

Даведаўшыся пра галадоўку лідараў першаснай арганізацыі БНП на Мазырскім НПЗ, адгукнуўся былы кіраўнік прафсаюза Віктар Бабаед, які цяпер жыве ў ЗША. Па словах Юрыя Швяца, ён даслаў ліст са словамі падтрымкі і ў знак салідарнасці абвясціў галадоўку.

Не выключана, што да галадоўкі далучацца звольненыя з Мазырскага завода сябры БНП.

«Двое ўжо выказалі намер, - сказаў Юрый Швец. - У сераду мы сустракаемся з імі на камісіі па працоўных спрэчках».

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках