25 красавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамаск вядзе перамовы з Менскам аб далучэнні да МС

207
Дамаск вядзе перамовы з Менскам аб далучэнні да МС

Сірыя гатовая далучыцца да саюзу Беларусі, Казахстана і Расеі.

Пра гэта ў інтэрв'ю pravda.ru (пераклад - charter97.org) заявіў віцэ-прэм'ер сірыйскага ўрада Кадры Джаміль падчас свайго візіту ў Маскву.

Ён пацвердзіў, што афіцыйны Дамаск вядзе работу для ўступлення краіны ў Мытны Саюз.

«Сірыя хоча зрабіць гэта. Мы працуем у гэтым кірунку. Дакумэнты ўжо гатовыя. Мы вядзем перамовы c з Беларуссю і Казахстанам. З расейскімі партнёрамі перамовы ўжо закончаныя. Мы хочам быць у гэтай арганізацыі, - заявіў Кадры Джаміль. - Гэта вельмі выгадна і значыць эканамічны абмен, новы тып стасункаў у глабальным маштабе, дзе ўсе роўныя».

Адзначым, што беларускі правадыр неаднаразова выказваўся ў падтрымку Башара Асада. Лукашэнка крытыкаваў і абражаў Захад за дапамогу сірыйскай апазіцыі. Напярэдадні свайго апошняга візіту ў Казахстан ён чарговым разам абвінаваціў ЗША ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Сірыі. Некалькі дзён таму Башар Асад падзякаваў беларускаму дыктатару за падтрымку.

Раней аб намеры Дамаска далучыцца да саюзу Беларусі, Казахстана і Расеі заяўлялі іншыя афіцыйныя асобы гэтай краіны. У прыватнасці ў лютым 2013 года міністр эканомікі і замежнага гандлю Мухамад Зафер Мхабак абмеркаваў з паслом нашай краіны ў Дамаску Алегам Ермаловічам дзвюхстароннія стасункі. Ён выказаў спадзяванне на тое, што Менск падтрымае ўступ Сірыі ў Мытны саюз.

У мінулым годзе на пасяджэнні расейска-сірыйскай міжурадавай камісіі гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абмяркоўваліся шляхі расшырэння таварнага абарачэння. Таксама адбыліся перамовы аб далучэнні Сірыі да пагаднення аб зоне вольнага гандлю Мытнага саюза.

Ахвярамі супрацьстаяння ў Сірыі, якое працягваецца ўжо паўтары гады, паводле звестак міжнародных арганізацый, сталі ўжо больш за 100 тысяч чалавек. Два мільёны жыхароў пакінулі краіну. Паводле звестак UNICEF 740 тысяч уцекачоў - гэта дзеці ў веку да 11 гадоў. Не менш за 3,5 тысячы дзяцей пакінулі краіну без суправаджэння дарослых, і не менш за 7 тысяч дзяцей загінулі ў выніку ўзброенага канфлікту ў Сірыі.

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках