25 красавiка 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гадавіну выбуху на «Пінскдрэве» - чарговая трагедыя

5
У гадавіну выбуху на «Пінскдрэве» - чарговая трагедыя

Чарговая гадавіна выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» адзначаная новай бядой.

У ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» развіталіся яшчэ з адным сваім работнікам, які заўчасна сышоў з жыцця прама на працоўным месцы. Няшчасны выпадак адбыўся 22 кастрычніка падчас валкі лесу. Майстра леспрамгаса прыціснула дрэвам, піша «Вечерний Брест».

Увесь дзень у лесе працавалі следча-аператыўная група з ліку супрацоўнікаў Пінскага РАУС, міжраённага аддзела Следчага камітэта, інспектар Пінскай міжраённай інспекцыі працы. Былі апытаныя сведкі, вывучалася службовая дакументацыя. Выснова наступная. Загінулы груба парушыў правілы аховы працы. Крымінальная справа па факце яго гібелі ўзбуджацца не будзе, паведамілі газеце ў следчым аддзеле.

Пасля трагічных падзей на заводзе ДСП пінскія прадпрыемствы дрэваапрацоўкі знаходзяцца пад пільнай увагай мясцовых кантралюючых органаў. У мінулы аўторак з раніцы ў ЗАТ «ХК «Пінскдрэў» да правядзення планавай кантрольнай праверкі па выкананні раней выдадзеных прадпісанняў як раз прыступіў гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях.

Службовымі асобамі філіялаў ЗАТ «ХК «Пінскдрэў», распавёў пінскі міжраённы пракурор Руслан Краўчук, факты няшчасных выпадкаў на вытворчасці часцяком хаваюцца.

Фота: b-g.by

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках